Старонка:Географія Беларусі.pdf/299

Гэта старонка не была вычытаная

старану адыходзяць мала, займаюцца найбольш гаспадаркаю.

Рыс 157. Смаленская прыстань на Дняпры.

Па нацыянальнасьці - больш 90% беларусаў. Мяйсцовасьць у павеце мае моцна ўзгоркаваты выгляд. Вышыня Смаленскага ўзгор'я даходзіць тут 140 сажняў. У павеце ёсьць шмат мяйсцовасьцяў з памяткамі мінуўшчыны, руінамі, гарадзішчамі і г. д,

Парэчча - невялікае места, з 6 тыс. жыхараў, ляжыць на судаходняй р. Касплі. Гэта адно з нямногіх надрэчных местаў беларускіх, якое перахавала свае старадаўняе гандлёвае значэньне. Як і ў пракаветныя часы, цягнуцца да яго з усяе блізка Смаленшчыны абозы з пянькою, лёнам, хлебам. Парэцкія купцы разьяжджаюць па краі, скупляючы прадукты гаспадаркі. Усе гэта звозіцца ў Парэчча, а там стаяць старыя сьвірны, дзе тавар складаецца, пакуль можна будзе яго ўпакаваць на лайбы і адправіць да Рыгі ды ў заморскія краі. Таргуе Парэчча пянькою, хлебам, салам, скурамі і лёнам.

Рака Каспля выцякае з возера Касплінскага, якое ляжыць на паўдні павету, недалёка ад Дняпра. Лічаць, што як раз тут знаходзіўся галоўны волак на вадзяным шляху "з Варагаў у Грэкі", бо апошні мусіў ісьці з Дняпра на Касплінскае возера, далей па р. Касплі, перасякаў Дзьвіну і падыймаўся ўверх па р. Ўсьвяту да новага волака, перайшоўшы цераз які трапляў у р. Ловаць .

Сярэдзіна і поўдзень Парэцкага пав. пакрытыя найбольш лёгкімі супяшчанымі грунтамі, зьяўляюцца лясістай стараной; гаспадарка стаіць тут аднак някепска. Зярыны сеюць найбольш аўса, лёну й бульбы. У павеце шмат сыраварняў. З промыслаў тут разьвітыя лясныя, па рубцы і сплаву лесу, і асабліва рыбалоўства ў р. Касплі ды яе прытоках.