Старонка:Географія Беларусі.pdf/300

Гэта старонка не была вычытаная

Калі паўднёвая частка павету лясістая, дык паўночная зьяўляецца аднэю суцэльнаю пушчай, якую перарываюць толькі дзе-ня-дзе вазёры (з іх найбольшае воз. Шчучае) і балотныя мшары, як напрыклад вялізны Жакаўскі Мох, што займае каля 150 кв. вёрст прастору. Ўсю гэтую частку павету пакрываюць бедныя падзолы. Насяленьне тут рэдкае, займаецца апроч гаспадаркі ляснымі промысламі, рыбалоўствам і г. д. Гэтую частку павету абвадняе другі вялікі прыток Дзьвіны, - Мяжа Над ёю, сярод безканечных пушчаў і балотаў, стаіць старэнькі манастыр - Ордынская Пустынь. Безканечныя пушчы цягнуцца адгэтуль і на ўсход - у Бельскім павеце, і на захад - у Вяліжскім пав.

Усход і поўнач Вяліжскага пав., а так сама й сумежная беларуская частка Тарапецкага, так сама зьяўляюцца блізка адным лесам. Так сама і тут наибольшую частку паверхні займаюць падзолы і толькі ўздоўж левага берагу Дзьвіны ляжаць пяшчаныя й супяшчаныя грунты. У гэткай глухой мяйсцовасьці, на стромкім узгорку, над Дзьвіною, ляжыць досіць значнае места Вяліж, з 17 тыс. жыхараў. Места гэтае старое, а даўней, як кажуць, было вельмі пялікае (затым і Вяліжам называецца), ды багатае; залежыла яно ад Смаленску. Так сама, як і Парэчча, аддалены ад зялезнае дарогі, вядзе Вяліж, як і вёў спрадвеку, жывы гандаль на рацэ з Рыгаю. Сплаўляе ён туды па Дзьвіне найбольш лес і лён, а навет і хлеб. Шмат жыхараў ў ім і у павеце займаецца сплавам і наагул ляснымі промысламі. Вяліжане славяцца і як добрыя цесьлі: па Дзьвіне шмат ходзіць імі будаваных лайбаў.

Наагул у Вяліжскім павеце промыслы моцна разьвітыя, чым ён рэзка выдзяляецца з усяе Віцебскае губэрні, да якое офіцыяльна адносіцца. На поўначы Вяліжскага пав., каля в. Панькава ёсьць серністая крыніца.

На захадзе Вяліжскага пав. лясы радзеюць, грунты ляжаць багацейшыя, найбольш суглінкі. Тут як раз цячэ р. Ўсьвят, праз каторую, як мы ужо казалі, йшоў даўней вялікі вадзяны шлях. Выплывае гэтая рака з возера Ўсьвяту, і тут над ім, недалёка ад пачатку р. Ловаці , стаіць вельмі старое мястэчка Усьвят, адзін з старэйшых полацкіх прыгарадаў. Цяпер гэта досіць бойкае гандлёвае й прамысловае мястэчка, з 4 тыс. жыхараў. У ім моцна разьвітае гарбарства - ёсьць 8 гарбарняў. Гандлюе Ўсьвят набольш з Рыгаю, сплаўляючы туды скуры і збожжа.

Гаспадарка Вяліжскага павету вызначаецца вялікімі засевамі аўса, лёну і бульбы.

У паўднёвай, беларускай частцы сумежнага Тарапецкага пав., сярод вялікіх, мокрых лясных прастораў, ляжаць вялікія вазёры- воз. Дзьвіньне (50 кв. вер.), воз. Жыжыца і шмат меншых. На ўсход ад гэтых вазёраў мяйсцовасьць вышэе, робіцца ўзгоркаватаю (тут пачынаюцца г. зв. "Верабевыя горы"), гусьцей заселенаю. Па ўсходняй і паўднёвай мяжы павету цячэ Дзьвіна. Берагі яе тут скалістыя (каля в. Веражуня ёсьць скала вышынёю да 60 сажняў), пакрытыя лесам. Прырода і гаспадарка маюць шмат супольнага з прыродай і гаспадаркаю Вяліжскага пав. Моцна разьвітыя лясныя промыслы.

Духаўшчынскі пав. па ўстройству свае паверхні зьяўляецца пераходным. Тым часам, як яго заходняя частка ёсьць морэнным краем, а мяйсцамі мае навет гарысты выгляд, з грунтамі сугліністымі і супяшчанымі, моцна камяністымі, ўсходняя ўжо ляжыць на Вокаўскім Лесе. Тут пашыраныя