Старонка:Географія Беларусі.pdf/301

Гэта старонка не была вычытаная

лёссавідныя суглінкі, мяйсцовасьць высокая й роўная. Паўночны-ж куток павету, ўціснуты паміж Парэцкім і Бельскім паветамі, нічым ад іх ня розьніцца: тыя-ж лясы, балоты й вазёры.

Паветавае места Духаўшчына ляжыць далека ад чыгункі, мае каля 3 тыс. жыхараў і вядзе дробны гандаль. Далека цікавейшым за яго зяяўляецца с. Ярцаў-Перавоз, дзе знаходзіцца ўспамінаная ўжо аграмадная прадзільная й ткацкая хвабрыка бр. Хлудовых, з 4 тыс. работнікаў. Пры хвабрыцы вырасла цэлае мястэчка, досіць добра устроенае. Там-жа праходзіць Маскоўска - Берасьцейская чыгунка.

Апрача гэтае хвабрыкі ў павеце прамысловасьць няразьвітая. Ёсьць некалькі пільняў, бравароў, адна гарбарня, паравы млын. Ярцаўская хвабрыка стаіць саўсім адзінока.

Насяленьне у павеце жыве гусьцей, чым у суседніх, апрача Смаленскага. З промыслаў разьвітае гарбарства, выраб кашоў, бёрдаў. Недалёка ад Духаўшчыны, пры в. Зімніцы, ў прыгожай гарыстай мяйсцовасьці, знаходзіцца серна - зялезная крыніца.

З трох паветаў, што ляжаць на Вокаўскім Лесе, найгусьцей заселены Ельнінскі. Ня гледзячы на свае вельмі паднятае палажэньне, мае ён паверхню роўную. Пакрыты ён найбольш лёссавіднымі суглінкамі, а ў далінах большых рэк ляжаць супяскі. Ў няглыбокіх западзінах ляжаць тут на версе ўзгор'я досіць значныя тарфяныя мшары, з якіх пачынаюцца р. Дзясна, р. Вугра ды інш.

У гаспадарках Ельнінскага пав. шмат сеюць бульбы і лёну. Але побач з лёнам тут ужо сеюць шмат і канапель; на паўдня-ж ад Ельнінскага пав. ляжаць чыста канапляныя районы - Радань, Лесастэп. З промыслаў тут разьвітыя лясныя зьвязаныя з імі: выраб павозак, саней, байдарка. У некаторых вёсках разьвітае гарбарства. Урэшце шмат народу адыходзіць на зарабаткі на старану: галоўным чынам, працуюць пры будове чыгунак Прамысловасьць хвабрычная разьвіта слаба. Як і ўва ўсёй Смаленшчыне, - стаяць тут пільні, крыху бравароў, млыны.

Ельня - маленькае (мае 2 тыс. жыхараў) места, якое заўсёды было Смаленскім прыгарадам і дзяліла яго долю; істнавала яна яшчэ ў ХII веку. Экономічнае значэньне яго малое. На паўдня ад Ельні, над с. Дзясною , сярод лясоў ляжыць сяло Наваспаскае, дзе радзіўся і жыў геніяльны композытар Міхайла Глінка. Ўсю сваю моладасьць заслухаваўся ён тут на Бацькаўшчыне ельнінскімі беларускімі песьнямі, а пасьля іхнія матывы ўвёў у свае творы. Зьмест гэтых твораў, праўда, пранікнуты маскоўскім патрыятызмам. Але у музычных творах галоўнае - музыка, і яна там чыста - беларуская.

Сумежны з Ельнінскім Дарагабужскі павет, крыху больш за яго лясісты і радзей заселены. Верхні Дняпро рэжа павет на дзьве часьці. Шырокая даліна Дняпра пакрытая тут супяскамі, пяскам; ды наноснымі грунтамі. Рэшта-ж павету ляжыць на лёссавідных суглінках. Як раз на гэтых грунтох на поўначы павету знаходзіцца Бацішчаўская сельска - гаспадарская пробная станцыя (каля в. Бацішчава), наибольшая і найслаўнейшая з усіх такіх установаў у Беларусі. Залажыў яе гаспадар Бацішчаўскага двара, праф. Энгельгард, у 70-х гадох мінулага веку. На жаль, станцыя гэта, лежачы на самай мяжы Беларусі, ня можа абслужаваць яе ўсяе і мае значэньне толькі для Смаленшчыны і то галоўным чынам, усходняе.