Старонка:Географія Беларусі.pdf/302

Гэта старонка не была вычытаная

У гаспадарках павету найбольш сеюць аўса, лёну і бульбы, і апроч таго шмат сёюць канапель. У павеце разьвіта сыраварэньне. З промыслаў пашыраны найбольш: байдарка, гарбарства, выраб саней, кашоў, бёрдаў, гонка дзёгцю і г. д. Шмат народу адыходзіць на зарабаткі на старану (каменяры, цеслі ды інш.). Хвабрычная прамысловасьць нязначная.

У Дарагабужскім пав., каля в. Быкавае ёсьць серністая крыніца.

Над Дняпром стаіць старое ды прыгожае места Дарагабуж. Праз увесь час свае гісторыі было гэтае, адно з найбліжэйшых да Масквы беларускіх местаў, як быццам перадавым фортам Смаленску, а значыць і ўсяе Беларусі. Гэтую сваю ролю спаўняў Дарагабуж увесь час верна і шчыра, аж пакуль такі сіла не ўзяла верх. Аднак, невясёлыя для беларуса ўспаміны вяжуцца з Дарагабужам: два разы тут маскоўцы моцна разьбілі беларуска-літоўскае войска. Як успамін мінуўшчыны засталіся ў Дарагабужы валы замку, ды некалькі дужа старых каменных цэркваў.

Жыхараў цяпер у Дарагабужы каля 7 тыс. Гандлюе места найбольш пянькою і хлебам. На вялікай ярмарцы, якая тут зьбіраецца ў восень, побач з беларусамі спатыкаецца ўжо шмат і маскоўцаў, як гэта паказана на зьмешчаным рысунку (рыс. 158).

Аб прыродзе Бельскага пав. ня раз ужо намі гаворана. Мусім цяпер яшчэ адзначыць, што ў той час, як уся паўднёвая, ўсходняя і навет паўночная часткі павету ляжаць на Вокаўскім Лесе, на лёссавідных суглінках, заходняя частка павету, сумежная з Парэцкім пав., пакрытая найбольш падзоламі й супяскамі і ёсьць як бы пераходам да морэннага краю. Тут спатыкаюцца ўжо вазёры і асабліва шмат балотаў - імшараў; з апошніх найбольшае Сьвіцкі мох.

Бельскі павет увесь пакрыты лясамі і балотамі. Гэта самы лясісты павет у Беларусі. Лясы тут даўней найбольш былі яловыя ды хваёвыя; належылі яны ды двароў і цяпер у большасьці высечаныя ў пень; пасекі-ж пазарасталі бярэзьнікам з домешкай асіны, ёлкі і г. д. Дзікая прырода Бельскіх лясоў моцна прыпамінае сыбірскую тайгу; жыхары суседніх паветаў навет і называюць Бельшчыну - Сыбірам. Насяленьне ў павеце жыве рэдка. Надзвычайна важнае значэньне для яго маюць лясныя промыслы - рубка і сплаў лесу, якія тут моцна разьвітыя. Хвабрычная прамысловасьць разьвітая слаба. Апроч некалькіх пільняў і млыноў ёсьць досіць значная і добра пастаўленая шкляная гута у в. Навасельску (на поўначы пав.). Адыход на старану, на зарабаткі, разьвіты мала. За тое шмат перасяляецца адгэтуль у Сыбір, на Амур і ў Закаўказьзе.

Чыгунка йдзець толькі праз паўночны край гэтага вялікага па прастору павету. Галоўным жа шлях ом комунікацыі зьяўляецца значная судаходная р. Мяжа з сваім, так сама значным прытокам р. Вобшаю. Над гэтай апошняй ракою стаіць горад Белы. Пабудован ён мусіць каля ХII веку і належыў да Смаленску. Цяпер гэта невялікае места, з 9 тыс. жыхараў. Жывець ён найбольш ад рачнога гандлю і будаваньня судзінаў; гандлюе з Рыгаю аўсом, пянькою і лесам. Ёсьць некалькі гарбарняў. Недалёка ад места здабываюць вапну.

З іншых мяйсцовасьцяў Бельскага пав. трэба ўспомніць пра в. Клёцавую, што ляжыць пры самай блізка мяжы Беларусі. Каля яе пачынаецца вялікая беларуская рака - Дняпро.

На поўначы павету ляжыць с. Тацева, дзе вучыў даўгі час у пачаткавай