Старонка:Географія Беларусі.pdf/304

Гэта старонка не была вычытаная

лясы і балоты, якімі тут пакрыты Волжска - Дзьвінскі вададзел. Лясы гэтыя вельмі багатыя на дзічыну. Мяйсцовасьць мае гарысты выгляд.

Яшчэ далей, на паўднёвы ўсход мяйсцовасьць робіцца раўнейшаю, лясы рэдзеюць і пачынаюцца земляробскія прасторы. Тут як,раз знаходзіцца значнае сяло Малады Туд, над рэчкай таго-ж іменьня - з 500 чал. жыхараў. Гэта вельмі старая мясьціна. У XIV веку беларуска - літоўскае войска пабудавала тут абаронны замак; руіны яго відны яшчэ й дагэтуль. Цяпер Туд вядомы, як гандлёвы пункт: зьбіраецца тут аж 6 кірмашоў у год. У в. Акоўцах ёсьць "Сьвятая" серністая крыніца. Сюды зыходзіцца шмат багамолаў.

Ржэва - старое (ўспамінаецца ў XI в.) места над Волгаю. Вядзе значны гандаль лёнам і пянькою. Ёсьць у ім пяньковыя хвабрыкі. Наагул прамысловасьць у ім разьвітая. На хвабрыках працуе каля 1 ½ тыс. работнікаў.

__________