Старонка:Географія Беларусі.pdf/305

Гэта старонка не была вычытаная

Што чытаць па географіі Беларуcі

Да гэтае пары, можна лічыць, што спэцыялыіае географіі ўсяе Беларусі, як суцэльнасьці, ня было. Толькі сьветлае памяці Адам-Ганоры Кіркор, вядомы беларускі географ і гісторык, гадоў 40 назад зьмесьціў свае прыгожыя, пранікнутыя гарачым замілаваньнем да Бацькаўшчыны, артыкулы аб Беларусі ў агульна - расейскім географічным выданьні "Живописная Россія" (том III. СПБ. 1882. Выданьне М. Вольфа). На вялікі жаль, ён, сьледам за расейскай навукаю, разглядаў там асобна "Беларускае Палесьсе" (ўсходнюю і цэнтральную Беларусь) і асобна "Літоўскае Палесьсе" (заходнюю Беларусь, разам з этнографічнаю Літвою). Хаця гэта значна шкодзіць яго твору і хаця кніга гэтая ужо крыху перастарэла, але і цяпер мы мусім яе перад усім раіць для больш дэтальнага абзнаёмленьня з географіяй Беларусі, асабліваж з гістарычнаю географіяй. Цэнтральная і Ўсходняя Беларусь вельмі добра і дэтальна апісаны ў другім агульна– расейскім географічным выданьні: "Россія. Полное географическое описаніе нашего отечества". Том IX пасьвячаны "Верхнему Поднъпровью и Бълоруссіи". СПБ. 1905 г. Заходняе Беларусі, аднак, тут саўсім няма.

У польскай літэратуры ёсьць шмат цэнных прац па географіі Беларусі, найбольш, праўда, ў даўнейшых і цяпер распраданых выданьнях, як прыкл. кніга: М. Ваlіnskі Wіеlkіе Кsіestwо Lіtеwskіе - у выданьні

Рыс. 159. Адам-Ганоры Кіркор.

"Stаrоzуtпа Роlskа роd wzgledеm histоrусzпуm, gеоgrаtiсzпуm i stаtуstусzпуm". Т. IV. Wаrszаwа. 1886. Тут грунтоўна вылажана гістарычная географія Беларусі. Пакрысе разьвіваецца праца над географіяй Беларусі і сучасных польскіх вучоных. Як вельмі цікавы рэзультат такое працы маем кнігу S. Wоllоsоwiсz. Litwа i Вiаlоrus. Вudоwа fizусzпо - gеоgrаfiсzпа. Wаrsz. 1920, у якой бачым пробу фізычнае географіі Беларусі (галоўным чынам - заходняе); аўтар, на жаль, досіць памылкова адносіцца да пытаньня аб прыродных межах Беларусі. Шмат матар'ялу па геоrрафіі Беларусі можна знайсьці у агульных курсах географіі Польшчы;