Старонка:Географія Беларусі.pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

вадзе шмат скаламучан ага матар'ялу. Пры асабліва вялікім спадзе яна робіцца горнаю ракою, якая рвецца па камяністым дне, падмываючы высокія берагі, пераносячы масы гліны, пяску і навет буйнога каменьня. Здараюцца ў нас такога тыпу рэчкі найбольш на захадзе і поўначы.

Але вось спад робіцца лагаднейшым, рака трапляе ў раўнейшую мяйсцовасьць - і яе бег цішэе, а з скаламучанае вады пачынаюць асядаць пяскі ды гліны, творачы сярод ракі астравы ды мялізны. Цячэньне ракі дзеліцца астравамі на цэлую сець рукaвoў, рака ўшыркі робіцца ўсё большаю; перад намі нізінная рака.

Пры саўсім нязначным спадзе мы пабачым палескую рaкy. Ляніва і ціха паўзе такая рака пасярод балоцістых, саўсім плоскіх берагоў, паабрастаўшых сітнікамі ды чаротамі; вады ў ей звычaйнa роўна з берагамі. Часамі здараецца, што берагі палескіх рэк вышэйшыя навет за акалічныя раўніны. Рака ўздоўж ваіх берагоў кладзе цэлыя в алы з асадаў. Паміж гэтых валоў яна плыве быццам паміж штучных грэбляў (дамбаў), якіх насыпаюць уздоўж берагоў рэк, каб адбараніцца ад паводак, або падняць ровень вады ў судаходнай рацэ. З гэтае прычыны бывае, што палескія нізіны ляжаць ніжэй роўня вады ў суседніх рэках і, зразумела, вельмі лёгка заліваюцца. Трэба толькі, каб нейкі выпадак, прыкл., дождж, ці вясною - таяньне сьнёгу, крыху павысіла ровень вады ў рацэ, як яна выліваецца і сваіх берагоў і затапляе значныя прасторы навокала. Калі- ж вада спадзе, часта можна заўважыць, што рака плыве некалькімі рукавамі па саўсім новым карыце, якое яе цячэньне пракапала і час паводкі. Дзякуючы гэтаму палескія рэкі, хаця ў іхняй на выгляд цёмнай вадзе і ня шмат скаламучанага матар'ялу, дзеляцца звычайна на шмат рукавоў, творачы затокі ды астравы. Астравы гэтыя бываюць ужо ня толькі пяшчаныя, але і тарфяністыя, моцна забалочаныя, паросшыя алешнікам ды лазою.

Саўсім іншы выгляд маюць рэкі лэсастэпу, што нясуць свае заўсёды мутныя воды (ад размытага лёссу і вапнякоў) па дне глыбокага яру або сярод даліны, абмежанае высокімі лёссавымі берагамі. Урэшце асобна сярод нашых рэк трэба паставіць прападаючыя ў вапельных падзямёльлях - рэчкі Вокаўскага Лесу.

У краёх, пакрытых значнымі пластамі вапнякоў, як прыкл. на паўночным узбярэжжы Адрыятыцкага мора, спатыкаецца шмат г. зв. карставых зьявішчаў. Вада, насычаная двутленістым вугалем, як ведама, легка расчыняе у сабе вапну. Такая вада, прасочуючыся праз грунт у ніжэйляжачыя вапельныя пласты, цячэ па шчэлівах у вапняку (якіх бывае тут заўсёды шмат), увесь час расчыняючы і размываючы іх сьценкі, аж пакуль ня створыць сабе значныя падземныя ходы, а то дык і цэлыя пячоры.

Часамі верхнія пласты правалююцца ў пячору і творыцца г. зв. воўчая яма або лейка. Бывае, што ў такую, пячору, ці навет у размытую шчэліну сходзіць цэлая рака. Праз нейкі час цячэ яна па падземных ходах, а пасьля ізноў выходзіць наверх, найбольш у відзе крыніцаў. Падобныя зьявішчы спатыкаюцца у нас на Вокаўскім Лесе, які ляжыць, як ведама на вапнякох вуглявое эпохі. Адна з прападаючых рэчак, Панікля, ў часе разводзьдзяў цячэ ўвесь час па паверхні зямлі, як і звычайная рэчка. Калі-ж вада у ей спадае, яе цячэньне счазае перад сьцяною, што мае у вышыню-больш сажаня і зложана з гліны, над якою ляжыць вапняк. Рака, гіне ў ходах, якія сама пралажыла ў гэтым вапняку, і выходзіць наверх толькі праз некалькі вёрст у відзе крыніцаў, з якіх робіцца невялікае возера;