Старонка:Географія Беларусі.pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 45. Паляваньне ў Белавежы.

§26. СЬВЕТ ЖЫВЁЛАЎ.

У старадаўнія, але ўжо гістарычныя часы ў Беларусі было гэтак шмат зьвярыны, што галоўным заняткам і спосабам пражыўленьня тагочаснага досіць ужо густога насяленьня Беларусі было паляваньне.

Ў вялікім ліку скуры і дарагія футры лясных зьвяроў вывозіліся загранічнымі купцамі ўва ўсе канцы тадышняга сьвету; скуркі зьвяроў былі важнейшым прадметам гандлю ў Беларусі, замянялі яны былі сабою навет грошы; гэтак на куны ды на векшы, разьлічаліся розныя дзяржаўныя падаткі і дань чужынцом, Цяперака няма даўнейшых лясоў, няма і даўнейшае зьвярыны; шмат відаў згінула саўсім у нас, шмат якія выміраюць. культурных краёх Заходняе Эўропы, аднак, з гэтаю справаю яшчэ гарэй. Тамака ўжо даўно паабсушаваны балоты і вазёры, ўрэгуляваны рэкі, ў далёка большай меры, чым у нас, павыцярэбліваны лясы; мы ж тым часам маем кавалкі первабытнага лесу, недаступныя балоты і вазёры і рэдкае людзкое насяленьне, адным словам гэткія варункі для жыцьця зьвярыны, як ні ў адным з суседніх з намі краёў; затым у нас спатыкаюцца зьвяры, ў іншых эўропэйскіх краёх належачыя ўжо да гісторыі.

Зьвярыны сьвет у мшуўшчыне зьмяняўся разам са зьменаю клімату і расьліннасьці. Ў часы лядавіковыя фауна папярэдняе эпохі счэзла і пасьля лядавіковаrа пэрыоду Беларусь засялялася жывёламі нанова. Сярод жывёлаў Беларусі маем прадстаўнікоў некалькіх кліматычных паясоў. Маем прадстаўніка