Гэта старонка не была вычытаная
ўзгорак, відаць насыпны, называюць магілаю Мендоўга. У Наваградку вучыўся і жыў Адам Міцкевіч.
На ўсход ад Наваградку ляжаць Карэлічы, дзе даўней была цукраварня і — Шчорсы, ля Нёмну, на надта цяжкой, але добрай зямлі, слаўныя на ўсю Беларусь з сваёй гаспадаркі. У Шчорсах ёсьць вялікая і каштоўная бібліатэка. На паўдня ад Наваградка ляжыць праслаўленае Міцкевічам воз. Сьвітазь, а недалёка ад яго, мейсца урадзін яго — засьценак Заосьсе. У гэтым глухім закутку радзіўся найвялікшы з паэтаў Беларусі. Там па блізкасьці, ў Тугановічах ёсьць сельска—гаспадарская пробная станцыя.
Вясковая вуліца ў Наваградчыне.