Клімат краіны яшчэ мае на сабе значныя ўплывы недалёка ляжачага мора, але ўжо досіць халодны. Сярэдняя гадавая тэмпература каля + 5°, тэмпература студзеня — 7,5°. Ападаў бывае шмат: — каля 6 міл. Неба па большай часьці захмурана.
Такі клімат ня вельмі спрыяе гаспадарцы на цяжкіх грунтох, ці можа, ляпей кажучы, вымагае на цяжкіх грунтох вельмі культурнай і акуратнай гаспадаркі, караючы за ўсякую памылку вымаканьнем руні, гніцьцём збожжа і г. д.
У гаспадарцы тут на першы плян выступаюць дзьве расьціны: ячмень і лён. Ячменю ў Задзьвінскай краіне сеюць больш, чым дзе на Беларусі. Аўса-ж за тое сеюць тут менш, чым у большасьці краінаў. Тлумачыцца гэта часткаю кліматычнымі варункамі, часткаю суседзтвам Латвіі, дзе ячменю сеюць асабліва шмат. Шмат сеюць у краіне і лёну, хаця менш, чым у суседняй Смаленшчыне. З гэтага боку краіна займае пасьля Смаленшчыны другое мейсца ў Беларусі. Гаспадарка ў Задзьвінскай краіне наагул стаіць нявысока. Затым і ўраджай тут нізкі.
Рамёслы ў краіне слаба разьвіты. Тых вялікіх прамысловых мястэчак, якія мы бачылі навет у суседняй Магілеўшчыне тут саўсім няма. Тутэйшыя мястэчкі бедныя і невялікія, вядуць
- ↑ Шафка, што стаіць на куце і ў ёй трымаюць грамніцу, проскуркі і інш. асьвячаныя рэчы.