культурнейшыя ад звычайных сялян. Патомкаў гэтых панцырных баяраў шмат ёсьць у Себежскім, Невельскім і іншых прыгранічных паветах Беларусі.
Адным толькі Задзьвінская краіна папраўдзе багата — гэта шляхамі. Апроч вадзяных шляхоў, аб якіх ужо гаворана, краіну сякуць аж пяць чыгункавых лініяў. З кожнага з гарадоў: з Віцебску, Невеля і Себежу разыходзяцца чыгункі ў чатырох кірунках. Апроч таго праз усю блізка краіну йдзець шоса.
Так сама як і ў сівой мінуўшчыне застаецца Віцебшчына вялікім раздарожжам. Усе гарады краіны стаяць пры чыгунках (зраўнуй з Мсьціслаўшчынаю). Гэта дае надзею на тое, што ў недалёкай будучыне яе эканамічнае жыцьцё йзноў адродзіцца, калі толькі для таго, ведама, будуць патрэбныя палітычныя варункі.
Важнейшыя мяйсцовасьці.
Над Дзьвіною, дзе, зьвіваючыся на дне глыбокіх яроў, у яе ўпадае р. Віцьба, стаіць стары Віцебск. Гісторыю гэты горад меў багатую і цікавую. Ня важучыся пераказаць яе тут, успомнім хаця аб некаторых цікавейшых выпадках з гэтай гісторыі.
Так сама, як і шмат іншых беларускіх гарадоў, заложаны Віцебск не за памяцьцю гісторыі. Быў ён найбольш зьвязаны з Полацкам, але ў некаторыя часы быў у залежнасьці ад Сма-