цю можна прачытаць страніцы пасьвячаныя Беларусі, напр. у навейшай і лепшай агульна-польскай географіі: Sujkowski. Geografja ziem dawnej Polski. Warszawa. 1918 (2 томы). Вельмі цэнныя статыстычныя данныя аб Беларусі можна знайсьці ў зборніках праф. Ромэра Rocznik Polski Tablice statystyczne. Kraków. 1917. Надзвычайна цэнным з‘яўляецца атлас выданы тым-жа праф. Ромэрам (Е. Romer. Atłas Polski —1916). Найнавейшыя данныя з географіі і статыстыкі Беларусі (разам з Літвою і Польшчаю) ілюстраваны тут вельмі добра і арыгінальна — апрацаванымі картаграмамі.
Шмат ведамасьцяў аб асобных мясьцінах Беларусі можна знайсьці у ўсякіх слоўніках географічных і энцыклапэдычных (асабліва варт увагі вялікі расейскі слоўнік Бракгаўза-Эфрона) і ў іншых справачных выданьнях, прыкл. Przewodnik po Litwie i B ałej Rusi, H. Роўбы, Przewodnik po Wilnie — таго ж A. Kipкора i г. д.
У справе межаў Беларусі i нацыянальнай статыстыкі вельмі цэнная кніга праф. Карскага: „Этнографіческая карта Белорусскаго Племені. Петроград 1917 г.“. Так-сама шмат ведамасьцяў да географіі Беларусі можна дастаць з кнігі таго-ж аўтара „Бѣлоруссы“ т. I. Варшава 1904 г.
Цікавы нарыс эканамічнага становішча Беларусі можна знайсьці ў кніжцы вядомага беларускага эканаміста А. Уласова — Бѣлоруссія u Лuтва — Мuнск 1918, так сама ў кнізе L. Wasilewski — Litwa i Białoruś — 1911.
Урэшце шмат артыкулаў аб географіі Беларусі было зьмешчана ў розных географічных журналах; асабліва цікавыя рэчы можна знайсьці ў журнале „Ziemia“, выдаваным у 1910-1914 гадох Польскім Т-вам Краёзнаўчым у Варшаве.
Усе вышэйпаказаныя выданьня досіць лёгка дастаць у кнігарных і бібліатэках. Што да рэдкіх кніг, а так сама ўсякіх монографіяў аб асобных местах, паветах і губэрніях беларускіх, урэшце, што да ўсякіх навуковых матар‘ялаў, якімі можна было-б карыстацца пры будаваньні навукі Беларускай географіі, дык апрацаваньне іхнага сьпіску ёсьць справаю бязьмерна патрэбнаю, але дагэтуль яшчэ нявыкананаю. Праўда, пры кожнай блізка з вышэйпаданых кніжок можна знайсьці больш ці менш поўны бібліографічны сьпісак.
Адсылаючы будучых працаўнікоў над навукаю аб радзімай зямлі да гэтых кніжок, хочу я яшчэ колькі слоў сказаць на заканчэньне гэтай кнігі.
У кнізе пэўне знайдзецца шмат памылак і недахватаў. Пісана яна і выдана ў такім часе, які найменш спрыяе навуковай выдавецтву рабоце. Асабліва трудна было дастаць, навет у большых нашых гарадох, больш менш сьвежых, а так сама