Вельля. Нёман у Балтыцкае мора ўліваецца ў Усходніх Прусах (у затоку Курыш-гаф). Шырыня Нёмна ў нас даходзіць да 70 сажняў. Баркі ходзяць па ім аж да Сьвержаня. Параходы ходзяць толькі на некаторых кавалках ракі, а па ўсёй рацэ ня ходзяць, бо вельмі многа на Нёмне падводнага каменьня і плыткіх мясцоў.
Прытокі Нёмна: — правыя: Барэзіна, Котра і Вельля, левыя: Шчара.
Вельля выцякае з Менскага ўзгор‘я — у Барысаўскім павеце. Уся яе даўжыня даходзіць 650 вёрст. Берагі Вельлі вельм- харошыя: то ўсхонаваты высокія горы, часамі навет няпрыступіныя скалы, укрыты густым лесам і закіданыя розным увелькі каменьнем.
Судаходзтва па Вельлі ад м. Вялейкі. Яму вельмі перашкаджаюць падводныя камяні, якіх у рацэ ёсьць шмат. Дзеля гэтага пробы наладзіць параходную зьвязь па Вельлі у колькі не́будзь значнай меры — не ўдаваліся. Цяпер па Вельлі ходзяць параходы толькі на невялічкім кавалку ракі каля Вільні.
Шчара, пачаўшыся ў Наваградчыне, цячэ ўвесь час балотамі ды лясамі. Агінскім каналам яна зьвязана з Прыпяцьцю.
Дзьвіна выцякае з возера Жадзеньня, якое ляжыць у Цьверскай губэрні каля мяжы яе з Бельскім паветам Смаленшчы-
Дзьвіна ля Дзьвінска.
ны. Адтуль яна аж за Віцебск ідзець у паўднёвым і паўднёва-заходнім кірунках. Ад м. Бешанкавічаў Дзьвіна паварочавае на