Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

і з кожным годам набываюць усё большую вагу ў політычным жыцьці Ангельшчыны. Цяпер гэтыя саюзы гуртуюць амаль-што увесь працоўны люд краю. (У 1920 г. у профсаюзах Вялікабрытаніі лічылася 8⅓ мільёнаў членаў). Побач з профсаюзамі моцную сілу, варожую капіталістым, складаюць коопэрацыйныя установы, аб'яднаныя ў Ангельскае таварыства Гуртавых закупак. Гэтае Таварыства мае больш сотні сваіх уласных фабрык, мае свае плянтацыі і фэрмы у заморскіх брытанскіх уладаньнях і распараджаецца вялізным капіталам. Вострасьць клясавай барацьбы ў Ангельшчыне зьмякчаецца тым, што багацьце гэтага краю грунтуецца на эксплуатацыі заморскіх брытанскіх колёній. Часта ангельская буржуазія йдзе насустрэч вымаганьням ангельских работнікаў і такім чынам прыцягвае частку іх на свой бок, абы захаваць магчымасьць эксплёатацыі сваіх заморскіх уладаньняў. Комуністычная партыя, якая ставіць сваёй мэтай захват усёй улады работнікамі, утварылася ня вельмі даўно у Ангельшчыне і пакуль што мала вядома шырокім колам працоўнага люду. Іншыя работкіцкія політычныя організацыі, і перш за ўсё так званая Працоўная Партыя, працуюць у згодзе з буржуазіяй і маюць мэтай увесьці у Ангельшчыне соцыялістычны лад шляхам мірнай заваёвы большасьці галасоў у ангельскім парлямэнце. Працоўная партыя аб'яднала 4330000 членаў (у 1920 г.), але ў парлямэнце далёка ня мае большасьці. Як паўсюды у багатых прамысловых краінах, у Паўночна-Заходняй Ангельшчыне кожная мясцовасьць спэцыялізуецца на якой-небудзь галіне прамысловасьці. У ваколіцах адных гарадоў вырабляецца толькі баваўняная вопратка, у другіх мясцовасьцях-толькі панчохі, у трэціх-абуцьцё, у чацьвертых-выключна перапрацоўваецца война, у пятых--мэталы 1 г. д. Звычайна ў асяродку кожнай такой мясцовасьці знаходзіцца буйны горад, які вядзе гандаль яе вырабамі. Наагул гарадоў у краіне вельмі многа, значная колькасьць іх належыць да буйных, а 23 гарады налічваюць болей як па 100000 насельнікаў кожны. Большасьць буйных гарадоў гуртуецца ў мясцовасьцях, багатых вугалем. З гэтай прычыны у Корнуэльсе, які ня мае пакладаў вугалю, мала буйных гарадоў. Толькі на паўднёвым беразе, каля адной з найлепшых у Эўропе буктаў, пабудованы 2 гарады: Плімут і Дзвонпорт (абодва разам налічваюць 210 тыс. н.). У Уэльсе знач. ныя гарады ляжаць на поўдні, дзе здабываецца слынны уэльскі антрацыт (найлепшы гатунак каменнага вугалю). Прыстань Кардыф (200 тыс. нас.) вывозіць адтуль што-год каля 15 мільёнаў тон (больш за 900 мільёнау пудоу) вугалю. У Сярэдня-Ангельскім узгор'і ў вугляроднай мясцовасьці, вядомай пад назовам Чорнай Зямлі, ляжыць Бірмінгэм (919000 нас. у 1921 г.), асяродак жалезнай прамысловасьці, слынны вырабам зброі, машын, сельска-гаспадарчых прылад, голак, сталёвых пёркаў і г. д. Апрача таго горад вырабляе ўсялякія прылады з медзі, мосензу (бронза), дарагога каменьня і шкла. Як унівэрсытэцкі горад. Бірмінгэм зьяўляецца асяродкам асьееты у Чорнай Зямлі. На поўнач адгэтуль, абапал паўднёвых адгор'яу