Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Пэнінскага ланцуга, знаходзяцца яшчэ дзьве густа залюдненыя мясцовасьці, у якіх, як і ў Чорнай Зямлі, бесьперарыўна цягнуцца гарады, капальні, рудні. На ўсход ад Пенінскіх гор у Шэфільдзе (491 тыс. нас.), як і ў Бірмінгеме, вырабляюцца пераважна мэталёвыя тавары: чыгуначныя рэйкі, паравозы, вагоны, нажы, бліндажныя пліты і г. д. Крышку далей на поунач у Лідсе (458 тыс. нас.), Брэдфордзе (286 тыс. нас.) і ў іх ваколіцах гатуюць сукно, перапрацоўваюць войну, ільняніну, вырабляюць шкло і гліняныя тавары. Усе гэтыя ўсходня-пэнінскія гарады вывозяць свае тавары на ўсход праз Гуль, між іншым, у прыстані Балтыцкага мора і праз іх на Беларусь.

Аднак самы багаты і найгусьцей залюднены куток Ангельшчыны - гэта мясцовасьць Лянкашыр на захад ад Паўднёвых Пэнін. Гэть куток спэцыялізаваўся на апрацоўцы баваўны, якая падвозіцца сюды па морскім канале проста ў асяродак мясцовасьці- Манчэсмэр (731 тыс. насельн., а разам з прадмесьцем Сэльфорд каля 1 мільёну нас.). Гэта першы ў Эўропе горад па апрацоўцы баваўны. У ваколіцах яго меншыя гарады гатуюць баваўнянае прадзіва, другія ткуць, трэція фарбуюць тканіну, чацьвертыя шыюць вопратку, пятыя вырабляюць машыны для апрацоўкі баваўны. Для ўсіх гэтых гарадоў Манчестэр зьяўляецца гандлёвым і культурна-асьветным (унівэрсытэт) асяродкам. Морскі канал злучае Манчестэр беспасрэдна з Ліверпулем (803 тыс. нас.), што ляжыць каля лейкавага вусьця р. Мэрсі, вывозіць як манчэстэрскія, гэтак і бірмінгемскія тавары, і зьяўляецца галоўнай гандлёвай прыстаньню Ангельшчыны пасьля Лёндону, першай у сьвеце па гандлі баваўнай (гандлёвы абарот да вайны дасягаў 3182 мл. руб. зол.). Сюды прывозіцца ўся сырына, патрэбная для манчэстэрскіх фабрык, з Эгіпту, Амэрыкі, індыі; адсюль адыходзяць пасажырскія і таварныя караблі ў Бостон і Нью-Ёрк, з якімі асабліва бойка гандлюе Ангельшчына. Лежачы ў самай сярэдзіне Брытанскага згуртаваньня астравоў, Ліверпуль зьяўляецца галоўным асяродкам унутранага брытанскага гандлю. Пакуль Ангельшчына гандлявала пераважна з Эўропай, узрастаньню Ліверпулю перашкаджаў Лёндон, але з таго часу, як пашырыўся гандаль з заэўропэйскімі старонкамі, да якіх Ліверпуль ляжыць бліжэй, і асабліва ад часу разьвіцьця прамысловасьці Заходняй Ангельшчыны, Ліверпуль пачаў шпарка расьці і цяпер гандлёвымі абаротамі бязмаль зраўняўся з сталіцай.

Тунэль пад ракой Мэрсі злучае Ліверпуль з Біркенгідам (146000 нас.), які ляжыць насупроціў яго і зьяўляецца нібы яго прадмесьцем.

Шотляндыя займае паўночную вузейшую частку Вялікабрытаніі, а таксама суседнія астравы Гебрыдзкія, Оркнзйскія і Шотляндзкія. (Адшукай іх на карце). Берагі гэтай краіны яшчэ болей зьвілістыя, морскіх заток, пераважна вузкіх і даўгіх, тут яшчэ болей, як у Ангельшчыне. Асабліва глыбака ўразаюцца ў сухазем'е дзьве пары заток (на поўдніКлейд з захаду і Форс з усходу, на поўначы Лёрн з захаду і Морэй