Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

даходы насельнікам дае рыбацтва. Што год адгэтуль вывозіцца на некалькі дзесяткаў мільёнаў рублёу золатам селядцоў. У нізіне Лёленд у каменновугальных акругах пераважвае нетракапальная і фабрычная прамысловасьць. Там выплаўляюць жалеза, гатуюць розныя жалезныя вырабы, апрацоўваюць баваўну, лён, джут, шоўк і гэтак далей.

Даўная кельцкая люднасьць Шотляндыі захавалася галоўным чынам на захадзе. Людзі там ніжэйшага росту і цямнейшыя, як на ўсходзе. самых недаступных горах захаду да сяго часу пануе старакельцкая мова. Наадварот, высокія, сьветлавалосыя, доўгагаловыя й доўгатварыя насельнікі Паўднёва-Усходняй Шотляндыі зьяўляюцца патомкамі гэрманскіх пляменьняў, якія захапілі гэтую частку краіны ў пачатку сярэдніх вякоў. Гавораць яны выключна паангельску, хаця й ня вельмі любяць запраўдных ангельцаў.

Між іншым ад ангельцаў шотляндцы адразьняюцца сваёй рэлігіяй. Ангельцы офіцыйна належаць пераважна да так званай англіканскай царквы, шотляндцы — галоўным чынам так званыя прэсвітэрыянцы. Англіканская вера займае cярэдняе месца паміж іншымі протэстанцкімі рэлігіямі і каталіцтвам.

Мал. 47.-Плоскаўзвышша ў Шотляндыі

Гарады Шотляндыі згуртаваліся ў багатай на вугаль і жалеза нізіне Лёленд. Тамака на р. Клейд, у тэй яе частцы, да якой даплываюць вялізныя морскія караблі, недалёка ад заходняга берагу ляжыць горад Глезго (1034000 н. у 1921 г.), які бойка гандлюе з Канадай, Злучанымі Штатамі і з Вэст-індыяй. Сюды прывозяць адтуль цукер і баваўну, а адгэтуль вывозяць вырабленыя на тутэйшых фабрыках баваўняныя і шаўковыя тканіны і розныя мэталёвыя тавары, перш за ўсё ўсялякія машыны. Глезго вядомы, як асяродак будаваньня караблёў, гандлёвы і унівэрсытэцкі цэнтр Шотлянды.