Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

садамі застаецца ўсяго каля 25% прасторы, а лясоу у краіне бязмаль-што, зусім няма. Ня гледзячы на малую плошчу ніў, ральніцтва ў ірлянды заўсёды грала вялікую ролю, большую, як у Шотляндыі і Ангельшчыне. Тутака вельмі добра ўзрастае бульба, і няма ніводнага краю ў сьвеце, у якім бульба мела-б такую нагу, як на гэтым востраве. Бульба тут галоуны страўны продукт, і ў час неўраджаяў на яе насельнікі вострана галадуюць, тысячамі выміраюць і выяжджаюць за межы. Збожжа расьце у ірляндыі кепска, хіба толькі на паўднёвым усходзе летняй цяплыні хапае для засеваў аўса ды ячменю. Апрача бульбы і гародніны добрыя ураджаі дае лён, якога асабліва многа сеюць на паўночным усходзе краіны. На апрацоўцы ільняніны грунтуецца, можна сказаць, уся ірляндзкая прамысловасьць. Фабрыкі згуртаваліся на паўночным усходзе беспасрэднай блізкасьці да Шотляндзкіх каменна-вугальных акруг, вугалем якіх яны карыстаюцца, бо свайго апалу ў Ірляндыі няма. За выняткам гэтага прамысловага куточка рэшта ірлянды зьяўляецца сельскагаспадарчым краем. Багатыя поплавы даюць магчымасьць гадаваць найлепшае быдла, авечак, сьвіней, якія даюць галоўныя продукты вывазу з вострава.

Першапачатковыя насельнікі Ірляндыі былі ўжо досыць культурным народам, калі ў Вялікабрытанію надышлі англы й саксы, а потым нормандцы. Ірляндцы любілі сваю бацькаўшчыну і шанавалі яе волю й незалежнасьць. Калі англа-нормандзкія войскі перакінуліся на Ірляндыю, яны спаткалі тамака упарты аднор. Аднак добра узброеныя і абучаныя англа-нормандцы перамаглі ірляндцаў і далучылі востраў да Ангельскага каралеўства. Зямлю ірляндзкіх земляробаў захапілі ангельскія лёрды, якія дазволілі ірляндзкім сялянам жыць на сваёй зямлі толькі ў стане арэндараў. Уладаўшы спакон веку Зямлей, ірляндцы не маглі мірыцца з панаваньнем на ëй чужаземцаў і рыхтавалі паўстаньне за паўстаньнем. Але ангельцы тапілı ў крыві Ірляндыю і трымалі востраў у сваіх руках. Асабліва цяжка было ірляндцам у часы рэлігійных змаганьняў, бо ангельцы, якія належалі да протестанскай англіканскай царквы, прыціскалі каталікоў-ірляндцаў. Замацаваўшыся на паўночным усходзе Ірляндыі, ангельцы адтуль кіравалі усім востравам, падТрымоўваючы лёрдаў і караючы сялян-арэндараў. Спачатку ў рляндыі быў асобны хоць і няпоўнапраўны сойм, але з 1800 году Ірляндыя злучылася з Вялікабрытаніяй у адно Злучанае каралеуства і засталася без свайго парлямэнту, апошняй рэшткі мінулай самастойнасьці. У XІX веку становішча ірляндцаў зрабілася нявымоўна цяжкім. Лічачы, што морскі клімат Ірляндыі найболей спрыяе пашырэньню у ёй гадоўлі жывёлы, ангельскія лёрды пачалі проста выганяць арэндараў з сваіх ірляндзкіх маёнткаў, а на месцы іх пачалі завадзіць малочныя формы і скотныя двары. Выгнаныя з сваіх хат арэндары прабавалі займацца Фабрычнай прамыславасьцю, але ня вытрымалі конкурэнцыі ангельскіх фабрык і тысячамі пачалі ўцякаць у Амэрыку. Адначасна пачаліся неўраджайныя на бульбу гады, і краіна пачала вылюдняцца. Яшчэ ў першай палове XІX в. у ёй было болей за 8 мільёнаў насельнікаў, а цяпер засталося толькі 4500000 чала век. Аднак рэшткі ірляндзкага народу і далей змагаліся за сама-