Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

Француская старана.

(Азнач географічнае палажэньне. Назаві моры, якія атачаюць Францускую старану. Якія староны мяжуюцца з Францускай на поўдні і на пауднёвым усходзе?)

Ад усіх краёў Паўночна-Заходняй Эўропы рэзка адразьняецца Француская старонка, у якой бязмаль-што зусім няма сьлядоў ледавіковага часу, клімат якой адзначаецца мяккасьцю і цяплынёй, а люднасьць складаецца з романскіх народаў.

Як і паўсюды ў Заходняй Эўропе, паверхня старонкі складаецца з горставых гор і нізін, якія стварыліся на месцы даўных горных зморшчау, зьнішчаных выпятрэньнем у працягу многіх мільёнау гадоу. Сучасныя горсты-гэта нібы адноўленыя рэшткі тых зморшчаў. Павярхоуныя пласты сучасных горставых гор і нізін ляжаць лаземна, і толькі на вялікай глыбіні пад зямлёй захаваліся пагнутыя, зморшчаныя пласты земных парод-запраўдныя рэшткі даўнейшых зморшчавых гор. (Пераглядзі па кар. це назовы сучасных узвышшай і нізін Францускае стараны). Адны з горстаў Францыі маюць выгляд значных плоскаузвышшаў, другія выглядаюць нізкімі ўзгор'ямі, трэція-ланцугамі паасобных гор, але звычайна маюць адхонныя схілы і плоскія або акругленыя вярхі.

Клімат Францускай стараны, як мы ўжо казалі, значна цяплейшы і мякчэйшы, чымся ў іншых краëх на контынэнце у Паўночна-Заходняй Эўропе. Сярэдняя гадавая тэмпэратура тут заусёды вышэй за +10°, таго часу як у Нямеччыне, Чэхіі, Польшчы яна звычайна ніжэй за гэтую лічбу. Паводле сваёй цёплай безмарозная зімы Францыя нагадвае Ангельшчыну. Сярэдняя тэмпэратура студзеня тут за звычай вышэй за +2°, а ў Нямеччыне і Голяндыі ніжэй. Улетку розьніца між Францыяй і Нямеччынай меншая, але цёплая пара году (з сярэдняй Тэмпэратурай ночадзеньня болей за +10°) ува Францыі трывае больш за паўгода, у той час як у Нямеччыне, Голяндыі, Ангельшчыне яна цягнецца меней. Часта ува Францыі. бываюць дні з сярэдняй тэмпэратурай вышэй за +20°, між тым як у іншых старонках Паўночна-Заходняй Эўропы такія гарачыя дні здараюцца рэдка.

Рэкі Францускай стараны (пераглядзі іх назовы па карце) ніколі не замярзаюць, заўсёды выгодны для руху параходаў і граюць значную ролю у жыцьці краю, бо пачынаюцца блізка адна ад адней у асяродку Францыі, злучаны паміж сабой суднаходнымі каналамі і злучаюць розныя часткі краю ў адно.

Расьліннасьць Францускай стараны багацей, як у іншых старонах Паўночна-Заходняй Эўропы. Тут добра ўзрастае ядобны каштан, які ня можа расьці ў Ангельшчыне і Нямеччыне; на захадзе й на поўдні трапляюцца нават вечназялёныя дубы, ляўры, мірты і іншыя падзваротнікавыя