Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

на колькасьці вадзяных і шосавых дарог Француская старана займае гершае месца на зямлі. Суднаходныя рэкі злучаюцца за дапамогай каналаў у адну сець вадзяных шляхоу.

Па прыродзе і паводле асаблівасьцяй у занятках люднасьці Францускую старану можна падзяліць на 7 краін: 1) Брэтанскі масыў.. 2) Паўночна-Францускую нізіну, 3) Біскайскую нізіну, 4) Міжземнаморскую Францыю, 5) Сярэдня-Францускае ўзвышша, б) Усходнюю Францыю і 7) Бэльгійскую прамысловую краіну.

Брэтанскі масыў можа разглядацца, як працяг узгор'яў Паўднёва-Заходняй Ірляндыі і Корнуэльсу. Калісь гэтая краіна была горнай, але горы яе існавалі многа мільёнаў гадоў, выпятрэліся, размыліся вадой, і ўся краіна зрабілася нізкім узгор'ем, якое ледзь уздымаецца над суседнімі: нізінамі. Цьвёрдыя граніты спарахнелі меней, як мяккія пласты. З гэтай прычыны яны складаюць галоўныя ўзгоркі краіны і месцам, асабліва каля берагоу мора, выглядаюць значнымі скалаватымі гарамі.

У склад Брэтанскага масыву ўваходзяць паўвостравы Брэтань і Koтантэн, паузьбярэжныя астраўкі і землі, што ляжаць абапал вусьцяў Люары. Мора глыбока ўразаецца ў паўвостраў Брэтань многалічнымі затокамі, падобнымі да заток Ірляндыі.

Прыплывы моцна адчуваюцца ў гэтых затоках; морскія хвалі бязупынна навальваюцца на скалаватыя берагі, з грукатам. разьбіваюцца на тысячы пырскаў і няпрыметна руйнуюць гранітныя скалы.

Клімат краіны такі самы, як у Паўднёва-Заходняй Ірляндыі або на Корнуэльсе. Заходнія вятры прыносяць сюды з акіяну хмары, нелагоду, дажджы. Узімку тут цёпла, як на узьбярэжжах Міжземнага мора (сярэдняя тэмпэратура студзеня ў Брэсьце +6,3°), улëтку мала сонца і мала. цяплыні (сяр, тэмп. ліпеня ў Брэсьце +17,9°). Адсутнасьць маразоў дазваляе туг узрастаць вечназялённым ляўрам, міртам, камеліям і фігам, але вінаграднік, пэрсікавыя ды абрыкосавыя дрэвы, якія добра растуць у суседніх нізінах, тутака гінуць ад недахвату цяплыні і сьвятла. Ігрушы і асабліва яблыні даюць тутака добрыя ўраджаі, з пладоў іх гатуюць яблычнае віно--сыдр, цукеркі; плады сушаць і вывозяць за межы краіны. Лепей, як у суседніх краінах, расьце тутака і гародніна: тут яна раней пасьпявае і дзеля таго вывозіцца ў Паўночна-Францускую нізіну, асабліва ў той час, калі там яшчэ няма ўласнай сьвежай гародніны. Найлепшыя, гусьцей за ўсё залюдненыя куточкі краіны ляжаць каля мора. Вялізныя прасторы тамака знаходзяцца пад сочнай заўсёды зялёнай пашай, па якой пасьвіцца добрае малочнае быдла і найлепшыя заводзкія коні. У моры ловяць селядцы, макрэлі, сардынкі і іншую рыбу. Насельнікі ўзьбярэжжаў выяжджаюць на рыбу далёка ад бацькаўшчыны пад Ісляндыю і на падморскія мяліны каля амэрыканскага вострава Нью-Фаўндленду.