Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

выгляд катліны, у якой ускрайкі пакрысе падымаюцца і раптам абрываюцца знадворку. Ад краěу да асяродку гэтай катліны сьцякаюць рэкі, якія зьліваюцца ў поўнаводную павольную Сэну. Дзякуючы прамяністаму кірунку сваіх прытокаў, злучаных каналамі з усімі іншымі суднаходнымі рэкам Францускай старонкі, Сэна зрабілася галоўнай гандлёвай дарогай францыі, а яе вадазбор з гляістымі ўраджайнымі грунтамі заўсёды быў і застаўся ядром і сэрцам фракцускай дзяржавы. У адзнаку ад Сэны, Люара. што цячэ з Сярэдня-Францускага ўзвышша, часамі мялее, так што яе мяліны перашкаджаюць руху параходаў; часамі-ж, наадварот, шырока разьліваецца і сваімі разводзьдзямі робіць многа шкоды насельнікам берагоў, затапляючы іх сады, нівы і будынкі. Грунты ў Люарскім вадазборы горшыя, як у Сэнскім. Значныя прасторы тут займаюць няўродныя пяскі балоты. Аднак чалавек пастараўся к тут скарыстаць кожны кавалак зямлі. Пяскі тут засаджваюцца лесам; балоты, якіх нельга было асушыць, ператвараюцца у саджалкі, па якіх гадуюць розную рыбу.

Мал. 49.-Крэйдавы бераг Нормандыі.

Клімат Паўночна-Францускай нізіны мяккі, але ужо не такі хмарны, як у Брэтані. Цяплыні і сьвятла тутака хапае для вінаградніку і іншых далікатных расьлін. Сухменяў тут ніколі ня бывае, але няма і тэй