Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

залішняй вільгатнасьці, якая перашкаджае узрастаньню збожжа ў Брэтані або у Ірляндыі. Толькі узьбярэжжа Ляманшу, так званая Нормандыя, адзначаецца частымі навальніцамі і хмарнасьцю.

У асяродку краіны ў Парыжы сярэдняя тэмпэратура году +11° ц, студзеня +2,2°, ліпеня +18,1°, ападкаў там каля 600 мілім.

Калі Брэтань нагадвае Ірляндыю або Заходнюю Ангельшчыну, дык Паўночна-Француская нізіна падобна да усходня-Ангельскай раўніны, але перавышае яе выгодамі для сельскай гаспадаркі. Клімат тут цяплейшы, болей сонечны, грунты яшчэ болей ураджайныя, рэкі маюць вельмі выгодную будову. Усе куточкі краіны добра, старэнна апрацованы, уся зямля ўгнойваецца. З гэтай прычыны збожжа тут родзіць нават лепей, як на чорназеме Украіны і Паволжа. Больш за ўсё тут засяваюць пшаніцы, а хлеб пякуць выключна з пшанічнае мукі. Апрача таго сеюць авëс, а на хмарным узьбярэжжы Ляманшу авёс і ячмень нават болей пашыраны, чымся пшаніца. Паўсюды сеюць цукровыя буракі, так што ту тэйшым цукрам задавальняецца ўся Француская старана, а частка цукру вывозіцца і за межы яе ў іншыя староны. Як і заўсёды пры палепшаных способах сельскай гаспадаркі, значныя прасторы засяваюцца кармавымі буракамі і кармавымі травамі, так што насельнікі краіны маюць магчымасьць гадаваць добрую жывёлу, асабліва коняй і малочных кароў. На Нормандзкім узьбярэжжы поплавы пераважваюць над ральлёй. Там, як у Братані, скаціну можна ганяць на пашу скрозь цэлы год. Сыр і масла вывозяцца адтуль ува усе куты Францыі і за межы. У далінах рэк, галоўным чынам у вадазборы Люары і на усходзе ў так званай Шампані, добра ўзрастае вінаграднік. Праўда, кусточкі вінаградніку тутака дробныя, нізенькія, але з пладоў іх вырабляюцца найлепшыя гатункі віна, напрыклад, слынныя шампанскія віны, якія вывозяцца адгэтуль ува ўсе краі сьвету. На паўночным захадзе краіны вінаград ужо не дасьтявае, але там добра расьце садовіна: яблыні, ігрушы, вішні і сьлівы. З яблыкаў, як і ў Брэтані, вырабляецца сыдр, які замянае тамака віно. Апроч таго, Норманды слыне сваімі гародамі.

Наагул усе галіны сельскай гаспадаркі маюць вельмі добрае становішча ў Паўночна-Францускай нізіне і даюць галоўны даход большасьці насельнікаў. Нетракапальная прамысловасьць тутака ня мае значэньня, але выгоднае палажэньне краіны дазваляе лёгка прывозіць сюды вугаль з Ангельшчыны цераз Ляманш і з Бельгійскай краіны па штучных вадзяных дарогах і чыгунках. На гэтым прывезеным вугалі грунтуецца рознастайная буйная фабрычная прамысловасьць, асабліва пашыраная ў асяродку Сэнскага вадазбору у Парыжы і яго ваколіцах. У Шаклані, на вадападзелах якой пасьвяць шмат авечак, пашыраны выраб войны, па паўночных прытоках Люары апрацоўваюць ільняніну, у Нормандыі вырабляюцца карункі, апрацоўваецца баваўна і г. д.