Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Добрае становішча сельскай гаспадаркі, фабрычнай прамысловасьц і гандлю зрабіла Паўночна-Францускую нізіну найбагацейшай краінай Францыі. Тут, асабліва ў вадазборы Сэны, жыве вельмі густое насяленьне (каля 226 ч. на 1 кв. клм.). Як на Брытанскіх астравох толькі на Усходня-Ангельскай нізіне магла стварыцца магутная дзяржава, гэтак і ува Францускай старонцы калыскай Францускай дзяржавы была Сэнская катліна і наагул Паўночна-Француская нізіна. Насельнікі гэтай краіны зьяўляюцца найболей тыповымі французамі, ад провансальцаў яны адразьняюцца вышэйшым ростам, сьвятлейшым колерам скуры. Сярод іх часьцей можна спаткаць бялявых і шэравокіх. Наагул тут адчуваецца значная падмешка гэрманскай крыві у романізаванай кельцкай люднасьці. Тутэйшыя французы адзначаюцца спакайнейшым норавам, большай роўнаважнасьцю, чымсь іншыя романцы. Але параўнаўча з ангельцамі і іншымі гэрманскімі народамі яны болей жвавыя, рухавыя, прыветлівыя, дасьціпныя, жыцьцярадасныя. Романская бязрупатнасьць злучаецца у французе з ашчаднасьцю і уменьнем зьбіраць грошы.


Разам з агульным узбагачэньнем Францыі ў працягу XVІІ і XVІІІ в. гэта спрь разьвіцьцю капіталізму ў Францускай дзяржаве.
Тут раней, як у іншых дзяржавах Эўропэйскага контыненту, зьнік фэодальны лад, раней панаваньне шляхты за мянілася панаваньнем буржуазіі. Затое тут раней абвастрылася змаганьне капіталу з працай. Ужо каля ста гадоў назад работнікі Францыі пачалі гуртавацца ў Саюзы Узаемнай дапамогі. У 1871 г., пасьля няўдалай вайны з Нямеччынай, работнікі сталіцы нават скінулі ўладу буржуазіі, хаця і не маглі затрымаць надоўга ўладу ў сваіх руках. Аднак пасьля рэволюцыі 1871 г. Францускія работнікі зразумелі патрэбнасьць адзінства, згуртованасыі, злучнасьці у час змаганьня з капіталам. У 1872 г. профэсыянальныя саюзы францускіх работнікаў аб'ядналіся ў так званае Профэсыянальнае Работніцкае Аб'яднаньне. У 1895 г. большасьць профсаюзаў Францыі ўвайшла у склад Гэнэральнай Конфэдэрацыі Працы. Гэтая Конфэдэрацыя трымалася незалежна ад політычных партый, але члены яе выразна падзяліліся на 2 групы, так што ў 1920 г. і самая Конфэдэрацыя распалася згодна з гэтым на 2 організацыі: Агульны Работніцкі Хаурус і Унітарную Гэнэральную Конфэдэрацыю Працы. Першым кіруюць так званыя рэформістыя, на чале другой стаяць рэволюцыйныя сындыкалістыя. Рэформістыя імкнуцца да супрацоўніцтва з буржуазіяй, баяцца грамадзянскай вайны, але у час сусьветнай вайны заклікалі работнікаў да зброј супроць немцаў. Да СССР і Чырвонага Профінтэрну яны трымаюцца воража. Разам з падобнымі групамі другіх краёу яны згуртаваліся у так Званы Амстердамскі Інтэрнацыянал. Рэволюцыйныя сындыкалістыя, наадварот, заклікаюць работнікаў да адкрытай барацьбы з капіталістымі і лічаць неабходна патрэбнай агульную забастоўку. У 1914-18 г. яны выступалі супроць вайны і супроць захватніцкіх замераў Францускае дзяржавы. Анархісцкая большасьць іх не прызнае ані буржуазнай, ані савецкай дзяржавы, ня ба-