Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

парфума, фізычныя і оптычныя прылады, машыны і іншыя парыскія вырабы слынуць на ўвесь сьвет. На сусьветны рынак Парыж пастаўляе перш за ўсё дарагія тавары, рэчы раскошы і моды.

Перад вайной Парыж быў 3-ім горадам сьвету па ліку насельнікаў, але спрачаўся за гэтае месца з сталіцай Нямеччыны Бэрлінам, бо меў, як і той, каля 3000000 насельнікаў. З пачатку вайны ў час наступу немцаў на Марну горад часова апусьцеў, потым ізноў засяліўся, і цяпер налічвае 2906000 насельнікаў, а разам з прадмесьцямі 4411000.

Мал. 50.-Эйфелева вежа ў Парыжы.

Парыж-адзін з найпрыгажэйшых гарадоў зямлі. Багатыя прыгожыя сучасныя будынкі, званіцы і вежы сабораў, харошыя бульвары й сады, гаі-паркі, шырокія пляцы, пекныя помнікі робяць надта прыемнае ўражаньне.

Пасярэдзіне гораду на востраве паміж дзьвюма адтокамі Сэны ляжыць, "Сітэ", найдаўнейшая частка Парыжу з услаўленым саборам парыскай божай маткі. Яшчэ ў VІ в. да пачатку хрысьц. эры тут пабудаваўся горад Лютэцыя, які з цягам часу пашырыўся, перакінуўся цераз абедзьве адтокі Сэны і зрабіўся Парыжам, на правым паўночным беразе Сэны знаходзіцца сучасны асяродак сталіцы з найлепшымі крамамі, кавярнямі, тэатрам і г. д. Трамваі, самаходы, Фурманкі дзень і ноч мітусяцца па вуліцах і завулках. Сотні тысяч людзей ходзяць, бегаюць, турбуюцца ў гэтай частцы Парыжу. Нават пад зямлёй