Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

гудуць і грукаюць вагоны мэтрополітэну. На левым беразе Сэны ляжаць культурна-асьветныя установы, вышэйшыя школы, скучаныя ў так званым латыньскім квартале, дзе жывуць студэнты, уцекачы з чужаземных дзяржкаў, што знаходзяць прытулак у гасьціннай францускай сталіцы, вучоныя, мастакі і г. д. Тут знаходзіцца і вялізнае Марсава поле з слыннай Эйфэлевай вежай, якая лічыцца адным з найвышэйшых будынкаў зямлі (Гл. мал. 50).

Мал. 51.-Парыж. Сабор парыскай божай маткі.

У ваколіцах Парыжу знаходзіцца шмат прадмесьцяў сталіцы, дачных мест, фабрычных пасёлкаў і г. д. Сюды калежаць Булёнь-на-Сэне (68000 н.), аддзеленая ад сталіцы прыгожым Булëньскім лесам, месцам шпацыру парыжцаў; Сэн-Дэні (76000 н.); Вэрсаль (65000 н.), даўная бліскучая гаспода францускіх каралёў з чароўнымі садамі і палацамі; Сэўр з вялікай парцалянавай фабрыкай і іншыя. Буйное разьвіцьцё Парыжу перашкаджае ўзрастаньню іншых гарадоў Паўночна-Францускай нізіны. Большасьць сярэдніх і малых гарадоў краіны зьяўляюцца ціхамірнымі старасьвецкімі местамі.

Такі характар маюць і галоўныя пункты Люарскага вадазбору: Орлеан (69000 н.) з ваўнянымі і баваўнянымі фабрыкамі, Тур (75000 н.), вырабляючы шоўк і скуру, Ле-Ман (72000 н.), слынны апрацоўкай ільняніны і г. д.