Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

і ўсё новыя часткі мора што-год ператвараюцца каля берагоў у сухазем'е. Паўзьбярэжныя морскія хвалі бязупынна накідваюць на бераг шмат пяску, з якога на ўсім узьбярэжжы стварыліся выдмы ў 45 і болей сажняў увышкі. За йстужкай выдмаў распасьціраецца палоска лагчын, пакрытых балотамі і вазёрамі. Гэта так званыя лянды, няуродная пескавая або балотная мясцовасьць, па якой даўней бадзяліся толькі статкі авечак ды тупалі, як буслы па балоце, пастухі на хадулях. Цяпер чалавек засадзіў па выдмах хваёвыя бары, пабудаваў сярод іх смалярні і дзягцярні, а балоты асушыў і таксама перавярнуў іх на лясы.

За выняткам паўзьбярэжных ляндау большая частка Біскайскай нізіны можа лічыцца багатым і ўраджайным краем. Палі кіяхоў і пшаніцы чаргуюцца тутака з садамі пэрсікаў, абрыкосау і йгруш, вінаграднямі і гародамі. Асабліва добра ўзрастаюць усялякія карысныя расьліны ў далінах рэк (Гароны, Адуру, Шаранты). Найвялікшая з гэтых рэк Гарона, злучыўшыся з Дордоньню, уліваецца ў Біскайскую затоку шырокім лейкавідным вусьцем (якое мае назоу Жыронды). Гарона пачынаецца ў Пірэнзях, жывіцца іх сьнягамі і заўсёды мае шмат вады. Часамі пасьля улеваў або пасьля залішне шпаркага раставаньня горных сьнягоў Гарона моцна разьліваецца, затапляе сады, фэрмы, вёскі і гарады, што ляжаць у яе даліне. Вышнявіну Гароны злучылі штучным суднаходным каналам з Міжземным морам і такім чынам пралажылі простую вадзяную дарогу ад паўднёвых да заходніх берагоў Францускае дзяржавы.

Клімат Біскайскай нізіны цёплы і мяккі. Суседзтва мора зьмяншае летнюю сьпякоту, а узімку тут таксама цёпла, як у Брэтані. Ападкі тутака выпадаюць ува усе поры году: летніх сухменяў, падобных да сухменяў Гішпаніі ці Італіі, ня бывае.

Больш за ўсё ападкаў выпадае на ўзьбярэжжы (каля 1000 мілім). Сярэдняя тэмп. году тутака віхаецца між +12° і +14°, самы холодны месяц мае сяр. тэмп. ў сярэдзіне краіны, у Бордо +5,6°, самы цёплы +20,6°.

Тут ужо могуць расьці шмат якія вечназялёныя дрэвы: каменны дуб, міжземнаморская хвоя, ляур, на поўдні трапляецца нават корачны дуб. Аднак алейнае дрэва, галоўная расьліна Паўднёвай Эўропы, тутака ня можа расьці; летняй цяплыні, сонца і сьвятла ёй тут не хватае. Наадварот, дрэвы з ападаючым лісьцем і між імі ядобны каштан пераважваюць над дрэвамі вечназялёнымі.

Люднасьць краіны складаецца з провансальцаў, у вадазборы Гароны, і паўночных французаў, на поўнач ад Жыронды.

Апрача таго ў паўднёвай частцы можна прымеціць уплывы, пакінутыя тубыльцамі-баскамі, якія у межах краіны ўжо афранцузіліся.

Галоўным заняткам люднасьці зьяўляецца ральніцтва, вінаградніцтва, садоўніцтва. Кіяхамі, якія тутака пераважваюць сярод гатункаў збожжа,