Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная
(Купрэсам тутака абсаджваюць сады, каб засланіць іх ад містралю).

Ува усёй францускай старонцы толькі тут можа расьці галоўная міжземнаморская расьліна-алейнае дрэва, з пладоў якога выціскаюць найлепшы прованскі алей. Плянтацыі алейных дрэў, морвы, прыгожых кветак, якія адгэтуль вывозяцца ўва ўсе мясцовасьці Паўночнай і Сярэдняй Эўропы, вінаградні, сады паўднёвых пладовых дрэу складаюць галоўнае багацьце краіны. Выцісканьне прованскага алею, гадоўля шаўкоўных вусеняў, выраб віна зьяўляюцца галоўнымі заняткамі насельнікаў. На узьбярэжжах, апроч таго, займаюцца рыбацтвам — ловяць рыбу-тунцоў, а на захад ад дэльты Роны у маленькіх, аддзеленых ад мора затоках—лягунах, здабываюць соль.

Фабрычная прамысловасьць грунтуецца на апрацоўцы шоуку і асабліва пашырылася ў даліне Роны пасуседзтву з каменна-вугальнымі пакладамі Сярэдня-Францускага ўзвышша. Там перарабляецца ня толькі мясцовы, але галоўным чынам прывезены з Італіі і іншых старонак шоўк-сырэц.

Як і ў Паўднёвай Эўропе, раскошная расьліннасьць садоу і плянтацый трапляецца у Міжземнаморскай Францыі толькі ў штучна абваднëных мясцовасьцях пераважна каля рэк. Там, дзе штучнае абвадненьне не магчыма, па сухіх пылаватых прасторах сустракаецца толькі ўбогая стэпавая трава.

Лежачы каля самай Італіі, Паўднёва-Усходняя Францыя, раней за усе іншыя часткі Францускае стараны, падпала пад уплывы латыньцаў і зрабілася провінцыяй даўна-Рымскай дзяржавы. З гэтай прычыны і да сяго часу люднасьць гэтай краіны адзначаецца найбольшай падобнасьцю да італійцаў. Мова тутэйшых насельнікаў завецца провансальскай (па імю Provance=латыньская Provіncіa, як звалася паўднёва-ўсходняя частка краіны) і мае шмат супольнага з каталенскай мовай, пануе ўва Усходняй Гішпаніі. На провансальскай мове ў сярэднія вякі складаліся творы даўных трубадураў, якія пяялі свае вершы па палацах розных каралёў, гэрцогаў і графаў. З часам провансальская поэзія заняпала. Большасьць сучасных насельнікаў краіны навучаецца ў паўночна-Францускай пісьменнай мове і працуе на карысьць паўночна-францускай культуры, усё роўна як беларусы некалькі вякоў працавалі на карысьці расійскай або польскай культуры.
У апошнія часы провансальская мова зноў пачала разьвівацца; цяпер яна мае ўжо сваю досыць багатую літаратуру[1].

Дзякуючы свайму выгоднаму палажэньню, Міжземнаморская Францыя мае важнае гандлёвае значэньне. Сюды прывозіцца збожжа з Украіны, лес з Беларусі, шоўк-сырэц з Італіі, Японіі, Кітаю і г. д. З Францыі

  1. Провансальская мова завецца яшчэ іначай langue d'oe у адзнаку ад паўночна-францускай, якую завуць langue douі, бо провансальцы гавораць замест нашага "але"— "ос", (ок), а паўночныя французы "oui" (вуй).