Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

Самбры-Маасу цягнецца паласа багатых пакладаў каменнага вугалю. Тут раней, як ува усіх іншых месцах контыненту Эўропы, пачалося здабываньне каменнага вугалю. З таго часу распрацавалі ўжо цалком вышэйшыя пласты яго пакладау. але здабываньне вугалю не зьмяншаецца; толькі шахты уразаюцца глыбей пад зямлю. Апрача вугалю тутака здабываецца многа жалезнай руды, знаходзяць цынк, волава і медзь. Паласа каменна-вутальных пакладаў ад вышняй Самбры цягнецца на захад у ваколіцы францускіх гарадоу Ліля, Рубе і інш. Паусюды у паласе каменнавутальных пакладау мясцовыя насельнікі займаюцца нетракапальнай і фабрычнай прамысловасьцю. Буйныя прамысловыя гарады, дробныя фабрычныя пасёлкі, капальні, рудні і гуты чаргуюцца тут, як у ПаўночнаЗаходняй Ангельшчыне. Гушчыня залюдненьня тут надзвычайна вялікая (месцам дасягае да 1350 ч. на 1 кв. клм.).

Мал. 55.-Краявід у Бэльгіі.

Сярэдняя частка Бэльгійскай краіны ляжыць на поўнач ад паласы каменна-вугальных пакладаў між рэкамі Маасам і Шэльдай. Гэта ўзгаркаватая раўніна пакрыта вельмі ўраджайнымі гліністымі і суглінкавымі грунтамі. Клімат гэтага краю мякчэйшы, як у Ардэнах, дзякуючы большай блізкасьці да мора, але ападкаў тутака меней. (Чаму ў горах выпадае болей ападкаў, чымся на раўнінах?).

Горад Брусэль мае сярэдн. тэмп. году +9,9°, студзеня +2,0° ліпеня +18,0°, ападкаў у год 750 мілім.

Ядобны каштан тут сустракаецца ўжо рэдка, але ўсялякае збожжа, садовіна і гародніна сьпеюць вельмі добра. Кожны кавалак зямлі старэнна вырабляецца, угнойваецца і дае вялікі зыск. Сельская гаспадарка стаіць тутака лепей, як у іншых мясцовасьцях Бэльгійскай краіны, але з прычы-