Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

ны блізкасьці багатых каменна-вугальных пакладаў і тут фабрычная прамысловасьць мае большую вагу. З расьлін, якія тутака засяваюцца, на першым месцы стаяць так званья тэхнічныя расьліны, што даюць матарял, які апрацоўваецца на мясцовых фабрыках. Сюды належаць цукровыя буракі, лён, каноплі, цыкорыя, хмель, табака. Збожжа тутака, зразумела, не хапае, але бульбай, гароднінай і садовінай узгору Сярэдняй Бельгі сябе забясьпечваюць. Дзякуючы шчырай працы чалавека над паляпшэньнем грунтоу, нават бясплодныя калісь пескавыя куточкі (напрыклад, Кэмпэнская акруга на мяжы з Голяндыяй) перавярнуліся ў харошыя сады. Каля буйных гарадоу, напрыклад, каля Брусэлю, значныя прасторы знаходзяцца пад цяпліцамі пад шклом. Там выхоўваюць далікатныя пауднёвыя расьліны: ананасы, вінаграднік, розныя кветкі і г. д. Люднасьць Сярэдняй Бэльгі жыве бязмаль таксама густа, яку паласе каменна-вугальных пакладаў. (Гушчыня залюдненьня дасягае 400 ч. на 1 кв. клм.). Па адхонных схілах тутэйшых узгоркаў, сярод ніу, аддзеленых адна ад адной радочкамі жывых платоў, раскінуліся вялікія вёскі, харошыя дачныя месты, людныя фабрычныя гарады з старасьвецкімі будынкамі ратуш і сабораў.

Рака Шэльда аддзяляе ўзгор'і Сярэдняй Бельгій ал паўночна-заходняй часткі краіны, так званай фляндрскай нізіны. Гэтая нізіна злучае ПаўночнаФранцускую нізіну з Паўночна-Гэрманскай і цягнецца ад пратокі Па-де-кале удоуж берагоў Нямецкага мора да вусьцяў шэльды. Фляндрыя ледзь уздымаецца над роунем морскіх прыплываў, а месцам ляжыць нават ніжэй гэтага роўню. Мора каля берагоу Фляндрыі бурнае, хаця і плыткае; сваімі хвалямі яно заўсёды накідвае на бераг шмат пяску. Патроху з гэтага пяску павырасталі цэлыя паузьбярэжныя груды-выдмы, якія перашкаджаюць, праўда, зносінам ураджайных мясцовасьцяй краіны з морам, але затое засланяюць Фляндрыю ад націску гэтага мора і затапленьня самых нізкіх яе куточкау. Каб выдмы яшчэ лепей выконвалі гэтую работу, людзі умацавалі іх каменнымі брукамі і грэблямі, а каб вецер не выдмухаў з іх пясок і не засыпаў-бы гэтым пяском Фляндрскую нізіну, яны засаджваюцца хвоямі, травой-дзікім аўсом і іншымі расьлінамі. Клімат Фляндрыі яшчэ мякчэйшы, а грунты яшчэ лепшыя, як у Сярэдняй Бельгіі. Раскошныя сады, засевы кветак і лёну, гароды і поплавы пакрываюць роўную Фляндрскую нізіну. На поплавах, якія ніколі не пакрываюцца сьнегам, пасьвяць лепшую малочную жывёлу, каля мора займаюцца рыбацтвам.

Фабрычная прамысловасьць Фляндрыі грунтуецца на апрацоўцы мясцовай ільняніны і прывезенай з-за меж баваўны. Сучасны замежны гандаль карыстаецца прыстанямі, якія ляжаць каля глыбокіх лейкавідных ВУСЬЦЯЎ рэк, бо адкрытае мора ня мае добрых буктаў. У апошнія часы ўвесь тандаль згуртаваўся каля вусьцяў шэльды у Антвэрпэне.

У сярэднія вякі мора ўразалася ў берагі Фляндрыі некалькімі затокамі, каля якіх існавалі багатыя гандлёвыя морскія прыстані. З цягам часу гэныя затокі засыпаліся адкладамі рэк,