Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

Узрастаньне нямецкай магутнасьці непакоіла ўсіх яе суседзяў, якія з свайго боку ўзбраяліся бясконца. У 1914 г. вы бухнула вайна, у час якой Нямеччина здначасна змагалася з Расіяй, Францыяй, Ангельшчынай, таліяй і нават мела часовую перамогу над імі. Толькі тады, як да ворагаў Нямеччыны далучылася самая багатая прамысловая дзяржава сьвету Злучаныя Штаты Паўночнай Амэрыкі, Нямеччына паддалася і згадзілася на мір, на падставе якога саюзьнікі адабралі ад Нямеччыны ўсю зброю, большую частку яе флëту, шмат цягнікоў і вагонаў. Нямеччыну пазбавілі ўсіх заморскіх колёкій, ад Нямеччыны забралі багатую вугалем Саарскую акругу, а апрача таго на шматгадовы тэрмін окупавалі ўсю Зарэнскую яе частку, слынную буйной фабрычнай прамысловасьцю. Цяжар так званых рэпарацый, або контрыбуцый, якія мусіць заплаціць пераможнам Нямеччына, лёг галоўным чынам на працоўны люд дзяржавы. Капіталістыя зьменшылі ў некалькі разоў заработную плату работнікам, так што тыя цяпер ня могуць зарабіць нават на патрэбную для жыцьця колькасьць хлеба. Праўда, пасьля вайны стары нямецкі ўрад быў скінуты, але на яго месцы апынуўся ўрад, які не адмяніў прыватнай уласнасьці. Як і даўней, фабрыкі належаць да капіталістых. Капіталістыя нават яшчэ ўзмацніліся пасьля вайны і згуртаваліся ў шэраг новых аб'яднаньняў―трэстаў, каб лягчэй змагацца з работніцкім рухам. З свайго боку работнікі шчыльней злучаюцца пад сьцягам профэсыянальных саюзаў. З 1913 да 1921 г. лік работнікаў, згуртованых у профсаюзах Нямеччыны, павялічыўся з 4513 тыс. да 12798 тыс. Нямецкія профсаюзы пачалі ўтварацца з 1848 г., але ўжо а самага пачатку ў іх аказаліся 3 кірункі: чыста марксышкі, згодніцкі і буржуазны Некаторыя профсаюзы сумысьня ўтвараліся буржуазіяй, каб затрымаць чыста клясавы работніцкі рух. Так, царква ўзялася за організацыю веруючых работнікаў у асобныя хрысьцянскія профсаюзы. Большасьць работнікаў Нямеччыны імкнулася аднак да так званых незалежных профсаюзаў, хаця і там правадыры былі вельмі асьцярожнымі ў барацьбе з капіталам. У працягу апошніх гадоў некалькі разоў правадыры профсаюзаў дапамаглі ўраду спыніць забастоўкі, накірованыя супроць дарагоўлі. А тымчасам дарагоуля расьце, і заработная плата ў параўнаньні з каштоўнасьцю продуктаў хутка зьмяншаецца, так што цяпер нямецкі работник за адну і тую самую працу зарабляе ў 10 разой меней за амэрыканскага. Нястойкасьць правадыроў выклікала вострае змаганьне паміж работніцкімі партыямі ў самых профсаюзах. Правадыры належаць пераважна да так званай соцыял-демократычный партыі Нямеччыны. Партыя гэтая пакуль-што самая моцная ў Нямеччыне і ў 1921 г. мела 1221000 членаў. Пад яе ўплывам знаходзіцца нямецкі ўрад, і яна імкнецца запэўніць работнікаў у тым, што лэмократычная рэспубліка без грамадзянскай вайны давядзе Нямеччыну ла соцыялізму. Партыя ўваходзіць у склад ІІ Інтэрнацыяналу і ўпарта змагаецца з комунізмам. Процівагай ёй зьяўляецца комуністычная партыя Нямеччыны, якая ўваходзіць у склад ІІІ інтэрнацыяналу і даводзіць патрэбнасьць утварэньня ў Нямеччыне работніцка-сялянскага ўраду. Ком. Партыя Нямеччыны налічвала ў 1921 г. 360000 членаў, але ўплыў яе сярод работнікаў бязу-