Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

цы сярэдніх вякоў Даньская дзяржава ўладала ўсім Скандынаўскім паўвостравам і была галоўнай дзяржавай Паўночнай Эўропы. У 1658 г. ад яе адарваліся апошнія часткі Швэдзіі, у 1814―Норвэгія, насельнікі якой і цяпер гавораць на адней мове з даньцам. Аканчальна страціла сваю вагу Даньская дзяржава ў 1864 г., калі немцы адваявалі ад яе паўднёвую частку Ютляндыі, так званы Шлезвіг-Гольштэйн. Пасьля сусьветнай вайны 1914-18 г. частка Шлезвігу зноў злучылася з Даніяй.

Сучасная Даньская дзяржава зьяўляецца констытуцыйным каралеўствам і ўладае апрача Даньскай краіны востравам Борнгольмам, які ляжыць далей на ўсход у Балтыцкім моры каля берагоў Швэдзіі, і фарзрскімі астравамі. (Эўропэйскія ўладаньні Даньскага каралеўства абымаюць 44400 кв. клм, і налічваюць 3290000 насельнікаў). Апрача таго, даньскага караля прызнае Ісляндыя. У Амэрыцы да Даніі належыць востраў Грэнляндыя (вольныя ад вечнага лёду прасторы Грэнляндыі абымаюць 89500 кв. клм. і маюць 33100 сталых насельнікаў).

Мал. 57.-Копэнгаген.

Улада даньскага караля абмяжована парлямэнтам, у якім пануе партыя сялян—сераднякоў. Работніцкай партыяй зьяўляецна соцыял-демократычная, якая кіруе професыянальным рухам. Даньскія профсаюзы ў час вайны былі ворагамі мілітарызму, а пасьля вайны выявілі імкненьне да аднаўленьня зносін з СCCP.