Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

У час забастовак 1921 г., накірованых супроць паніжэньня заработнай платы, профсаюзы былі аднак інэртнымі. З гэтай прычыны ў апошнія часы пачала ўзмацняцца болей энэргічная работніцкая партыя-комуністычная.

Сталіца Даньскага каралеўства Копэнгаген (з прадм. 666 тыс. нас.) ляжыць на востр. Зэлянд каля Зунду, самай важнай з пратокаў між Баптыцкім морам і Катэгатам. Тут згуртаваліся галоўныя культурныя ўстановы (унівэрсытэт, муззі, бібліотэкі) і фабрыкі краіны (цукраварні, фабрыкі жалезных прылад, парцаляну, мастацкіх вырабаў і г. д.). У сваіх руках Копенгаген трымае большую частку замежнага гандлю Даніі.

Голяндыя займае самую заходнюю частку Паўночна-Гэрманскай нізіны і зьяўляецца беспасрэдным працягам Фляндрыі. У склад Голянды унаходзяць вусьці Рэну і Маасу, а таксама Фрызляндыя, што цягнецца па Ўзьбярэжжы Нямецкага мора ад затокі Зюдэрээ да вусьця ракі Вэзэр.

Па берагох гэтай краіны морскія хвалі панакідалі такія самыя пескавыя груды выдмаў, як ува фляндрыі або ў Заходняй Ютляндыі. Месцам гэтыя выдмы дасягаюць 60 метраў увышкі і каля 5 кілёмэтраў ушыркі. Сухаземе па-за выдмамі складаецца з так званых маршаў, балотных нізін, якія ляжаць ніжэй роўня морскіх прыплываў. Каб ня шчыльны выдмавы плот, мора мусіла-б затапіць гэтыя нізіны. Сухаземье тут паволі, няпрыметна, але бязупынна апускаецца, і мора наступае на яго. Часамі яно прарывае ланцуг выдмаў і залівае значныя прасторы нізінных маршаў.

Апошні раз такое здарэньне было ў XІІ і XІV в. Мора прарвалося на маршы, затапіла там нівы і вёскі, загубіла тысячы людзей і жывёл. Ад прарваных выдмау да гэтага часу застаўся ланцуг Фрызляндзкіх астравоў, які паказвае, дзе канчалася мора і пачыналася сухаземе да здарэньняў XІІІ і XІV стаг. Між Фрызляндзкімі астравамі і контынентам знаходзяцца так званыя ватэны, якія ў час адплываў робяцца сухазем'ем, а ў час прыплываў-морам. Гэта даўнейшыя, залітыя морам маршы. Таксама даўнейшымі маршамі зьяўляюцца затокі Зюдэрзэ, Долярт, Ядэ.

Каб спыніць шкодную чыннасьць мора, насельнікі краіны пачалі умацоўваць выдмы так, каб ужо ніякая навальніца не магла іх разбурыць. Каб вецер ня вылмухваў з выдмаў пяскоў, іх засаджваюць расьлінамі, а каб мора іх не размывала, іх умацоўваюць каменнымі надбя. рэжжамі і брукамі. У тых месцах, дзе выдмы перарываюцца, людзі пабудавалі грэблі з пяску і каменьня. Такім-ж грэблямі абгарадзілі берагі рэк, так што рэкі цякуць у штучных рэчышчах вышэй ніў і лугоў. Абараніўшы такім спосабам свае маршы ад вады мора і рэк, людзі мусілі асушыць гэтыя грузкія балотныя прасторы. З гэтай мэтай яны паўсюды пракапалі канавы, у якія сьцякае грунтавая і дажджавая вада маршаў. Апрача таго, яны пралажылі каналы, абгароджаныя грэблямі, вышэй паверхні маршаў і нават вышэй роўня морскіх прыплываў. З дапамогай