Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

ветракоў, паравых машын і помпаў ваду з канаў пераганяюць у гэтыя каналы, а адтуль яна сама сьцякае ў мора або ў рэкі. Гэткім чынам асушылі ня толькі балоты, але нават і вазёры, якіх было шмат раскідана па маршах.

У апошнія гады патроху пачалі асушаць нават кавалкі мора і зьбіраюцца зрабіць сухазем'ем усё тое, што было заліта морам у сярэднія вякі. У 1918 г. гэтую працу ўжо распачалі.

Асушаныя маршы маюць назоў польдэраў і адзначаюцца вельмі ураджайнымі грунтамі, па якіх добра растуць травы і розныя культурныя расьліны.

Аднак ня ўся Голяндыя пакрыта маршамі. На ўсходзе і на поўдні яе вялікія кавалкі зямлі ляжаць значна вышэй над роўнем мора. Гэта так званыя гесты, пакрытыя ледавіковымі адкладам пескавыя пусткі і тарфавішчы.

Голяндыю можна зваць краінай вусьцяў Рэну. Уступаючы ў межы краіны, гэтая найвялікшая рака Заходняй Эўропы распадаецца на адтокі, якія сплятаюцца паміж сабой і паасобку ўліваюцца або ў адкрытае мора або ў затоку Зюдэрээ. (Па карце прасачы кірункі адток дэльты Рэну). З дэльтай Рэну злучаецца дельта Маасу, а на паўднёвы захад ад іх супольнага вусьця ў мора ўліваецца Шэльда. (Якія астравы ляжаць у вусьцях Шэльды? Якая рака упадае ў затоку Долярт? якая ў ЯдэЭ?). Абгароджаныя выдмамі ўзьбярэжжы Голяндыі маюць мала

Ісляндыя ў І стагодзьдзі хрысьцянскай эры

Рыс. 58.-(Параўнай з рыс. 59).

буктаў, гожых для прыстою караблёў, але тым большую вагу маюць вусьці рэк, даступныя для самых вялікіх морскіх параходаў. Якая прыстань ляжыць на Шэльдзе вышэй яе вусьця ў Бельгійскай краіне?). Дзякуючы блізкасьці мора, клімат Голяндыі вільгатны і досыць цёплы. (Сярэдняя тэмпэратура году ў горадзе Утрэхце +9,9º). Зіма мяккая, з частымі адлігамі (сяр. тэмп. студзеня ў Утрэхце +1,5º), але часамі вада ў канавах і каналах замярзае. Сьнег ляжыць на маршах хіба-што па некалькі дзён у год, так што жывёлу там можна пасьвіць амань-што увесь год без перарыву. Ліпень ня вельмі гарачы (у Утрехце-+18,4º), але ясныя дні выпадаюць улетку часьцей, як у суседніх акругах Бельгіі або Нямеччыны.