Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

астраўкоў у Вэст-Індыі. Усяго голяндзкія колёніі налічваюць 2046 тыс. кв. клм. з 47609 тыс. насельнікаў).

Колёніі даюць Голяндыі цукер, каву, табаку, какао, усялякія прысмакі і хіву, якія адгэтуль вывозяцца ў Нямеччыну, Польшчу, Літву, Беларусь і Расію.

Па сваіх гандлёвых абаротах Голяндыя, ня гледзячы на сваю малую велічыню, займае адно з першых месц на сьвеце. (Перавышаюць яе на гэтым полі Ангельшчына, Злучаныя Штаты, Нямеччына і Францыя).

Гандаль (асабліва транзітны) -грунт, на якім стварылася багацьце Голяндыі.

Мал. 60.-Краявід у Голяндыі.

Мора дае яшчэ і іншыя заработкі насельнікам Голяндыі. Голяндцы і фрызы-добрыя рыбакі. Каля берагоў сваёй бацькаўшчыны яны ловяць вустрыц і рыбу (селядцы і траску). На сваіх маленькіх рыбацкіх караблёх яны выяжджаюць на рыбу і далей у Нямецкае мора і нават у Атлянтыку аж на морскія мяліны, што ляжаць каля вострава Нью-Фаўндленд блізка Паўночнай Амэрыкі.

Калісь у Голяндыі параўнаўча высока стаяла і прамысловасьць, але сучасная буйная фабрычная прамысловасьць патрабуе шмат апалу, якога ў Голяндыі няма. З гэтай прычыны цяпер фабрык тутака мала. Толькі прыморскіх гарадох мае вагу будаваньне караблёў ды апрацоўка некаторых продуктаў, што прывозяцца з колёній.