Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная
Асушанае цяпер Гарлемскае возера бязмаль-што зусім аддзяляла гэты паўвостраў ад контынэнту. Разбурыўшы некаторыя грэблі і затапіўшы такім чынам часткі маршаў, голяндцы часова ператваралі свой паўвостраў у востраў, каб на яго не маглі прайсьці ворагі.

Многалічныя каналы перасякаюць Амстэрдам у розных кірунках і дадаюць яму падобнасьць да Вэнэцыі.

На грузкіх грунтох гораду можна ставіць будынкі толькі на даўгіх палях, убітых у зямлю аж да цьвёрдых пластоў, якія ляжаць пад глебай. Так будуюць хаты шмат у якіх гарадох Голяндыі.

У тыя часы, як Зюдэрээ было даступна для морскіх караблёў, Амстэрдам быў адным з галоўных асяродкаў сусьветнага гандлю. Пазьней морскія караблі пачалі будавацца такімі вялікімі, што ўжо не маглі ўваходзіць у Зюдэрээ. Амстердам часова страціў сваю вагу. Цяпер сюды пракапалі з захаду канал, даступны для буйных караблёў, і горад ізноў пачынае разьвівацца. Прамысловасьць гораду ня вельмі вялікая; высока стаіць толькі будаваньне караблёў. Перш за ўсё Амстэрдам-асяродак унутранога гандлю Голяндыі і асяродак культурны; тут шмат музэяў, некалькі вышэйшых школ і іншых навуковых і культурна-асьветных устаноў.

На паўднёвы захад адгэтуль ляжыць Гага (353000 нас.), сталіца Голяндзкай дзяржавы з палацамі каралевы і гэнэральных штатаў (сойму). Гэта ціхамірны, прыгожы горад урадовых устаноў.

Наадварот, Ротэрдам (511000 нас.), што ляжыць на поўдзень ад Гагі на адным з галоўных вусьцяў Рэну, зьяўляецца бойкім горадам замежнага гандлю. Сюды даходзяць найвялікшыя морскія караблі, на якіх прывозіцца збожжа, гарбата і кава. Усё гэта тутака перагружаецца на рэнскія рэчныя параходы і на чугункі і накіроўваецца на ўсход у Нямеччыну.

На паўднёвы ўсход ад Амстердаму на скрыжаваньні суднаходных рэк і каналаў з галоўнымі чыгункамі краіны ляжыць Утрэхт (140000 нас.). багаты ўнівэрсытэцкі горад, адзін з нямногіх прамысловых куткоў Голяндыі.

Асяродкам Фрызляндыі можна лічыць Гронінген або Дрэнтэ (90000 нас.), унівэрсытэцкі і гандлёвы асяродак Фрызляндзкіх маршаў, на якіх красуе гадоўля малочнай жывёлы.

Паўночна-Заходняя Нямеччына абымае частку Паўночна-Гэрманскай нізіны на ўсход ад Голяндыі ў вадазборы сярэдняга Эмсу, ніжняга Вэзэру і ніжняй лабы (Эльбы). Краіна гэтая мае выйсьце да паўднёваўсходняга кутка Нямецкага мора, берагі якога і тут, як у Голяндыі або Заходняй Ютляндыі, адзначаюцца адсутнасьцю выгодных буктаў і небясьпечнымі для караблёў мялінамі. Толькі шырокія вусьці рэк Вэзэру і Лабы, даступныя для самых буйных морскіх караблёў, зьяўляюцца нібы брамамі