Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

краіны, праз якія ідуць галоўныя дарогі з Нямеччыны да мора. У гэтых вусьцях пабудаваліся багатыя гандлёвыя гарады з важнымі морскімі прыстанямі, таго часу як рэшта ўзьбярэжжа пустынна й бязлюдна.

Ланцуг вылмавых Фрызляндзкіх астравоў перарываецца на ўсход аз затокі Ядэ, але затое тут захаваўся скалаваты востраў Гельголянд. таксама адломак сухарем'я. У час сусьветнай вайны гэты востраў быў галоўным умацаваньнем Нямеччыны на моры. Маршы, падобныя да голяндзкіх, займаюць у Паўночна-Усходняй Нямеччыне толькі вузкую палоску ўзьбярэжжа і на захад ад Ядэ усюды ляжаць вышэй роўня мора. Затое гесты, такія самыя, як ува Усходняй Голянды, пакрываюць большую частку краіны. Гэта роўныя прасторы, пакрытыя ледавіковымі адкладамі, неўраджайныя, пескаватыя. Калісь тут было многа лясоў, але іх даўно ўжо павысякалі, і цяпер на іх месцы засталіся толькі тарфавішчы ды пусткі, парослыя скуднай траўкай або хмызьнячком верасу. Такой пусткай зьяўляецца, напрыклал, Люнэбургская між нізавінамі Вэзэру і лабы, гожая, ды й то ня ўсюды, на пашу авечкам і козам.

Клімат краіны вільгатны, морскі, з мяккай зімой і халаднаватым хмарным летам.

Сярэдняя тэмпэратура году ў Гамбурзе, у вусьцях Лабы +8,3°, сярэдняя студзеня -0,3°, ліпеня +17,2°.

Зразумела, што благія грунты і няпрыемны клімат ня прынаджваюць сюды людзей. Гушчыня залюдненьня значная толькі каля вусьцну рэк. Насельнікі краіны - адно з Ніжня-нямецкіх пляменьняў (ніжня-саксы)-жывуць у даўгіх аднапаверхавых хатах з крутой саламянай страхой. Звычайна ў аднай хаце зьмяшчаюцца і пакоі для людзей, і хлеу для жывёлы, і памяшканьне для сельска-гаспадарчых прыладаў. Зямля належыцць пераважна да дробных земляўласьнікаў-сялян, а ральніцтва зьяўляецца адным з галоўных заняткаў насельнікаў. Значную частку імшараў асушылі, з тарфавішчаў зразаюць пласт торфу, у пустках выпальваюць верас, зямлю добра гнояць і старэнна вырабляюць. Аднак грунты застаюцца благімі даюць ня вельмі вялікія ўраджаі. Сеюць пераважна жыта, авëс, бульбу і лён, каля рок саджаюць садовіну. Яшчэ большую увагу, як на ральлк, зварочваюць на лугі і пашу, бо, дзякуючы вільгатнаму клімату, трава расьце нават і на кепскіх грунтох. Коней, быдла і авечак ганяюць на пашу бязмаль цэлы год. У моры ловяць рыбу, у Люнэбургскай пустцы здабываюць нафту. Аднак галоўны даход краіне дае гандаль. Лежачы каля вусьцяў лабы і Вазору, краіна зьяўляецца пасярэдніцай у гандлі Сярэдняй Нямеччыны з іншымі краямі, таксама як для Заходняй Нямеччыны такім гандлёвым пасярдзнікам зьяўляецца Голяндыя.

У вусьцях Лабы пабудаваўся самы важны гандлёвы горал Эўропэйскага контынэнту і трэці па сваіх гандлёвых абаротах горад сьвету-Гамбург (968 тыс. насельнікаў). Перад вайной толькі Нью-Ёрк і Лёндон перавышалі яго па сваіх гандлёвых абаротах (3254 мільёны рублёў золатам.