Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

Лежачы ў тым месцы Лабы, да якога даплываюць найвялікшыя морскія караблі, Гамбург ёсьць найбліжэйшай да асяродку Заходняй Эўропы морскай прыстаньню. Перасяленцы ў Амэрыку з Нямеччыны, Польшчы і Беларусі ў Гамбурзе садзяцца на караблі, якія адгэтуль ідуць цераз акіян. Толькі ў час замярзаньня Лабы, што здараецца ня кожны год, акіянскія караблі прыстаюць ня ў самым Гамбурзе, а ў Куксгафэне бліжэй да адкрытага мора, дзе выгружаюцца прынамсі пасажыры, пошта і г. д. З Нямеччыны праз Гамбург вывозяць фабрычныя вырабы, крамніну, жалеза, хімічныя тавары. Сюды з Амэрыкі і іншых заэўропэйскіх краёў вязуць каву, збожжа, воўну, баваўну. У Гамбурзе будуюць морскія караблі, апрацоўваюць каву, какао, каўчук, вырабляюць боты і г. д. Але фабрычная прамысловасьць болей пашырана ў яго прадмесьцях: Альтоне, Гарбурзе, Вандсбеку і іншых, разам з якімі Гамбург налічвае болей за 1200 тыс. нас. Уваходзячы ў склад Нямецкай фэдэрацыі, Гамбург зьяўляецца вольным горадам, маленькай самаўраднай рэспублікай. Гэта адзін з тых вольных гарадоў, якія ў сярэднія вякі былі злучаны ў Ганзэйскі хаўрус і кіравалі гандлем у Балтыцкім моры.

Такім-жа вольным местам ёсьць і Брэмэн (258000 нас.), які займае такое-ж палажэньне на Вэээры, як Гамбург на Лабе. Гэта таксама важная прыстань (гандлёвы абарот 974 міл. рубл. золатам да вайны), якая бойка гандлюе з Злучанымі Штатамі Паўночнай Амэрыкі і індыяй. Сюды прывозяць і тут апрацоўваюць баваўну, табаку, рыс. Як для Гамбургу пярэдняй прыстаньню зьяўляецца Куксгафэн, гэтак Брэмэн мае сваю пярэднюю гавань на адкрытым моры-Брэмэргафэн.

Апрача Брэмэну і Гамбургу большая частка Паўночна-Заходняй Нямеччыны ўваходзіць у склад провінцыі Гановэр, якая зьяўляецца часткай Прусіі, найвялікшай з самаўрадных рэспублік Нямеччыны. На захад ад вусьцяў Вэзэру тут знаходзіцца яшчэ самаурадная рэспубліка Ольдэнбург.

Паўночна-ўсходняя Нямеччына ляжыць на ўсход ад Лабы да вышнявіны Одэру і заходніх берагоў Гданьскай затокі Балтыцкага мора. Да яе належыць частка Ютляндыі, што ляжыць на поўдзень ал Фленсбургскага фёрду. Паводле сваёй прыроды гэтая краіна нагадвае Усходнюю данію. Ледавік тут трымаўся даўжэй, як у Паўночна-Заходняй Нямеччыне і пакінуў грубейшы пласт моран. З ледавіковага навалу тут утварылася шмат грудоў і пагоркаў, так што краявід краіны мае падобнасьць да краявіду паўночна-беларускіх узгор'яў.

Узьбярэжжа Балтыцкага мора, пераважна роўнае і нізінвае, толькі на захадзе мае ў дастатку выгодных букт-фёрдаў. Далей на ўсход прыстані сустракаюцца толькі ў вусьцях значных рэк. У сухаземье, праўда, уразаецца шмат заток, але гэтыя затокі, так званыя гафы, аддзелены ад адкрытага мора грудамі выдмаў, з якіх складаюцца вузкія і даўгія паўвостравы — гаkі.