Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

Галоўнай асаблівасьцю ўсёй сярэдняй Нямеччыны зьяўляецца багацьце не на розныя карысныя мінэралы. З даўных часоў тут здабывалася шмат серабра, волава, цыны, а ў апошнія часы тутака вынайшлі вялізныя пакллады каменнага вугалю, жалеза і розных соляй, на якіх грунтуецца нямецкая хімічная прамысловасьць.

У залежнасьці ад рознастайнай паверхні і вялікага працягу краіны з захаду на ўсход клімат яе досыць рознародны. На захадзе клімат мякчэйшы, на ўсходзе астрэйшы; вярхі гор, апранутыя вечнымі хмарамі, адзначаюцца халаднаватым дажджыстым кліматам; даліны рэк і зачыненыя з усіх бакоў гарамі катліны маюць клімат сушэйшы і цяплейшы.

Найвышэйшая гара горсту Судэтаў Шнээкопэ мае сярэднюю гадавую тэмпэратуру +0,2º, сярэднюю ліпеня +9,0º, лютага -7,3º. Дрэздэн у даліне Лабы мае адпаведна +9,0º для ўсяго году, +18,2 для ліпеня, -0,1º для студзеня. Кэльн на сярэднім Рэне +10,1º, (год), +18,6º (ліпень), +2,2º (студзень).

Мал. 63.-Краявід у Сярэдняй Нямеччыне (провінцыя Саксонія). Араньне зямлі за дапамогай паравых плугоў.

У даліне Сярэдняга Рэну сьпее вінаград; у горах растуць толькі хваёвыя бары; па нізінах пераважваюць лясы дубовыя і букавыя.

Варункі для ральніцтва наагул добрыя, але багатыя паклады мінэралаў адцягваюць насельнікаў ад вёсак, і паўсюды сельская гаспадарка зьяўляецца другарадным заняткам, а насельнікаў вясковых меней, як гарадзкіх, Галоўным збожжом, як і ў Паўночна-Гэрманскай нізіне, зьяўляецца жыта, за ім ідзе авëс, але для пражыўленьня насельнікаў большую вагу мае бульба, асабліва ў густа залюдненых прамысловых акругах,