Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

Паўночна-Усходняй Ангельшчыне або ў Бэльгіі, у адзін бязьмежны горад з лесам фабрычных комінаў, з кучамі вугалю, з пахам дыму і чаду, з гоманам і клумам, з лясканьнем і гулам машын. Гушчыня залюдненьня ў такіх месцах надзвычайна высокая і часамі дасягае да 1500 ч. на 1 кв. клм., таго часу, як сярэдняя шчыльнасьць насяленьня ў краіне ледзь даходзіць да 190.

Найгусьцей залюдненая акруга ляжыць на захадзе краіны ў вадазборы сярэдняга рэку. Рэн-галоўная гэрманская рака, цячэ сюды з ВышняРэнскай нізіны і пераразае тут папярок Рэнскія Лупняковыя горы у прыгожай вузкай даліне.

Мал. 65.-Краявід на Рене.

Заўсёды маючы ў дастатку вады, Рэн зьяўляецца галоўнай прыроднай дарогай з Альп да нямецкага мора. Швайцарыя, Нямеччына, Францыя і Голяндыя карыстаюцца гэтай ракой, як гандлёвай дарогай. Абапал ракі ў Рэнскіх Лупняковых горах захованы надзвычайныя запасы падземнага багацьця. Усё гэта выклікала згуртаваньне тутака многалічных прамысловых і гандлёвых гарадоў.

Гандлёвым асяродкам акругі зьяўляецца Кэльн (634000 нас.), што ляжыць у нізіне, якая удаецца паміж горстаў у Сярэднюю Нямеччыну з поўначы. Адгэтуль па Рэне пачынаецца асабліва вялікі параходны рух, так што горад зьяўляецца вельмі важнай рэчнай прыстаньню. Апроч таго, горад ляжыць на карацейшай чыгунцы з Бэрліну і Гамбургу ў Парыж. Кельн мае шмат цікавых рэштак старасьветчыны.