Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

радоў стаіць Эсэн (439000 нас.) на Руры з самымі вялікімі Фабрыкамі на сьвеце, якія належалі да фірмы Крупа і выраблялі зброю, бліндажы, гарматы, рэйкі, вагоны, паравозы і нават цэлыя морскія вайсковыя караблі. Да фабрык Крупа належаць свае вугальныя капальні, свае жалезныя і мядзяныя рудні ня толькі ў Нямеччыне, але нават у Гішпаніі і іншых краëх. Шпаркі рост Крупаўскіх фабрык лічыцца адным з найвялікшых дзіваў капіталістычнага сьвету. Моц і магутнасьць Нямеччыны, якая выявілася ў час вайны 1914-18 г., у значнай меры грунтавалася на вырабах гэтых фабрык. Пасьля вайны фабрыкі Крупа ужо не вырабляюць зброі.

Мал. 67.-Кэльнскі сабор.

Прыстаньню Рурскіх ваколін на Рэне зьяўляецца Дусэльдорф (407000 нас.), які адначасна вывозіць тавары Крэфэльду (124000 нас., шоўкавыя вырабы), Дуйсбургу (244000 н.) і іншых гарадоў, што ляжаць на захад ад Рэну.

На ўсход ад Рэнскіх Лупняковых гор у вышнявіне Вэзэру плоскахваляватае ўзвышша Вышняга Гэсэну мае свой гандлёва-прамысловы ася