Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

цыя маскоўскіх фабрык дасягала да вайны 200 мільёнаў рублёў золатам). Як культурны асяродак Вялікарусі, Масква мае шмат вышэйшых школ (у тым ліку найстарэйшы і найлюднейшы унівэрсытэт Расіі, сельска-гаспадарчую акадэмію, шэраг асаблівых тэхнічных вышэйшых школ і г. д.). слынных музэяў („Третьяковская галлерея", "Румянцевский музей"), зимат бібліотек, навуковых і іншых культурных устаноў.

Перад вайной Масква была восьмым горадам у сьвеце паводле сваёй велічыні. Ува Усходняй Эўропе толькі Ленінград перавышаў яе па колькасьці насельнікаў. У 1917 г. тут было болей за 2 мільёны насельнікаў. Аднак ад гэтага часу ў зьвязку з агульным заняпадам гарадоў Расіі насяленьне Масквы пачало зьмяншацца. У 1920 г. тут засталося толькі 1028000 насельнікаў; Масква перагнала Ленінград, але сярод гарадоў сьвету апынулася толькі на 18 месцы. Затым горад зноў пачаў адраджацца, і цяпер налічвае ўжо каля 1500000 насельнікаў.

Навокала Масквы ляжыць шмат другарадных гарадоў, якія складаюць падмаскоўны прамысловы раëн. Сюды належаць Падольск (13000 насельн.), Багародзк (25000 к.) з буйным вырабам крамніны, Арэхава-Зуева (44000 н.), якое лічылася вёскай аж да рэволюцыі, хаця фактычна было важным і багатым прамысловым местам. Фабрыкі падмаскоўнага прамысловага раёну будуць у будучыне карыстацца замест апалу электрычнай энэргіяй, якую будзе вырабляць электрычная станцыя ў Ягор'еўску. Гэтая станцыя будзе працаваць, карыстаючыся, як апалам, мясцовым торфам.