Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/102

Гэта старонка не была вычытаная

вывозяць ува ўсе куты Ўсходняй Эўропы. Па берагох Касьпійскага возера ловяць нэрпаў. На ўсход ад Волгі ў вазёрах Эльтон і Баскунчак здабываюць вельмі многа солі, якую вязуць на Волгу і па рацэ вывозяць у Маскоўшчыну.

Па берагох Волгі сеюць кавуны, дыні, саджаюць вінаграднік.

Волга зьяўляецца важнай гандлёвай дарогай: па ёй сплаўляюць маскоўскія тавары ў Сярэднюю Азію і Пэрсію, па ёй вязуць у Маскоўшчыну газу з Каўказу, паўднёвыя плады і шоўк з Пэрсіі, баваўну з Сярэдняй Ази; па ёй разнозяць ува ўсе бакі мясцовую рыбу і соль.

Асяродкам гандлю Волскай нізавіны зьяўляецца Астрахань (133 тыс. нас.), якая ляжыць на адным з астраўкоў вусьцяў Волгі і вядзе бойкі гандаль з іншымі Касьпійскімі прыстанямі: Баку, Краснаводзкам і пэрсідзкімі гарадамі.

Рознапляменьневая люднасьць гораду складаецца з расійцаў, татар, пэрсаў і армян. Сучасныя саборы і цэрквы ўздымаюцца тут побач з татарскімі (суньніцкімі) і пэрсідзкімі (шыіцкімі) мячэцямі. Старасьвецкая крэпасьць — крэмль — сьведчыць аб даўнейшым стратэгічным значэньні Астрахані.

На ўсход ад Волскай нізавіны распасьціраецца Кіргіскі стэп, заходняя частка якога, што ляжыць між рокам Волгай і Уралам, часамі лічыцца за частку Эўропэйскай Расіі. Толькі самыя заходнія куточкі гэтай краіны маюць сувязь з Волтай і абменьваюцца з ёй сваімі вырабамі. Рэшта ня мае ніякага дачыненьня да Эўропы і мусіць разглядацца разам з іншымі краінамі Азіі.