Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

звычайна сухім бяздожджным, кліматам яе. Заўсёды, а асабліва ўзімку, тут рашуча пераважваюць сухія паўночна-ўсходнія вятры. Ападкаў паўсюды выпадае меней за 300 мілімэтраў у год. Дажджы-вельмі рэдкае зьявішча, сьнег выпадае яшчэ радзей і радка пакрывае скрозь стэпавую глебу. Халодныя завірухі, якія часта здараюцца ўзімку, ня толькі ня прыносяць сьнегу, але нават наадварот, як аснікам, зьмятак ць сьнег з голай раўніны куды-небудзь у лагчыну. Завірухі адзначаюцца нізкай тэмпэратурай паветра пры моцным ветры. Часта ад сьцюжы ў вавіруху гінуць і людзі, і жывёла. Зіма ў краіне халаднейшая, як у нас на Беларусі, але затое ўлетку там пануе надзвычайная сьпякота.