——— 50 ———
Сучасным гандлёвым асяродкам краіны Гранадзкіх гор можна лічыць горад Малягу (151000 нас.), што ляжыць у пекнай хуэрце на беразе Міжземнага мора. З Малягі вывозяць віно, разынкі, прованскі алей і паўднёвыя плады.
У сучасны момант Гранадзкая краіна ўваходзіць у склад Гішпанскай дзяржавы і толькі Гібральтарская гара, з невялічкім местам на ёй каля выйсьця з Міжземнага мора, ля аднаназоўнай пратокі, належыць да Ангельшчыны. Гэта вельмі важнае морскае ўмацаваньне і галоўная станцыя на дарозе параходаў з Ангельшчыны ў Эгіпет і Індыю. На паўднёвым захадзе ад Гібральтару знаходзіцца самы паўднёвы выступ Эўропы — рог Тарыфа (адзнач географічную шырыню).
Андалюская нізіна ўразаецца між Гранадзкімі гарамі і тымі горстамі, якія адгараджваюць з паўдня Кастыльскае плоскаўзвышша (як гэтыя горсты завуцца?). Быў час, калі гэтая нізіна была затокай Атлянтычнага акіяну, але рэкі, што беглі сюды з поўначы ды з Гранадзкага ланцуга, пакрысе завалілі тую затоку сваімі адкладамі — пяском ды глеем — і перавярнулі яе ў сухаземную нізіну. Паволі, ціхамірна бяжыць па гэтай нізіне