Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/23

Гэта старонка была вычытаная

——— 60 ———

мае вельмі густую сетку чыгунак, гусьцейшую, як ува ўсіх іншых краінах Італіі. Апроч таго, яна мае адзіную ў Італіі суднаходную раку (По), і такім чынам знаходзіцца ў найлепшых умовах для зносін. З гэтай прычыны тут моцна пашырыўся ўнутраны гандаль і было пабудована шмат багатых гандлёвых гарадоў.

У самай сярэдзіне нізіны на скрыжаваньні галоўных чыгунак ляжыць Мілян (718000 нас. у 1921 г.), другі горад Італіі па колькасьці насельнікаў, першы па багацьці і разьвіцьці фабрычнай прамысловасьці (асабліва шоўкавай) і галоўны асяродак работніцкага руху з услаўленым прыгожым саборам у готычным стылі, збудованым з белага мармуру.

У П’емонце, у заходняй частцы Лямбардзкай нізіны, каля сутокі вышняга По з альпійскай ракой Дора-Рыпарыяй раскінуўся Турын (452 тыс. насельнікаў) — старасьвецкая сталіца Сардынскага каралеўства, асяродак прамысловай ваколіцы з фабрыкамі жалезных і шоўкавых вырабаў.


Мал. 14. — Вэнэцыя. Канал замест вуліцы.


Мал. 14. — Вэнэцыя. Канал замест вуліцы.


На ўсходзе, у Адрыятычным моры, на некалькіх паўзьбярэжных астраўкох Вэнэцыйскай затокі знаходзіцца адзін з найцікаўнейшых і найпякнейшых гарадоў Эўропы — Вэнэцыя (168000 нас.). Каналы замест вуліц, чайкі-гондолы замест фурманак і калёсаў, вялікія будынкі палацу дожаў (даўнейшых кіраўнікоў Вэнэцыйскай рэспублікі), сабору сьвятога Марка, вялізныя масты праз каналы, — усё гэта так дзіўна, надзвычайна