Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/25

Гэта старонка была вычытаная

——— 62 ———

хадзе, а ў паўднёвай на ўсходзе ад Апэнін застаюцца шырокія палосы прыгор’яў. Заходняе або Тырэнскае прыгор’е (што ляжыць каля Тырэнскага мора) зьяўляецца асяродкам Італіі і калыскай Італійскай дзяржавы. Па ўсім гэтым прыгор’і раскіданы многалічныя рэшткі даўна-італійскіх — латыньскіх — будынкаў. На поўначы гэтага краю (у так званых Апуанскіх Альпах) знаходзяцца слынныя капальні найлепшага карарскага мармуру; на поўдзень ад акругі гэтых капальняў цягнецца шырокая даліна ракі Арно — дно даўнейшай морскай затокі; далей раскінулася невялікае Тосканскае плоскаўзвышша з досыць значнымі пакладамі карысных мінэралаў (борны квас, руды медзі, волава, серабра, цыны, жывога серабра й г. д.). Яшчэ далей на поўдзень цягнецца мясцовасьць рымскіх вульканічных адкладаў (туфаў), перарэзаная далінай Тыбру, галоўнай ракі паўвострава. Тут многа згаслых вульканаў, вялічэзныя жэралы (кратэры) якіх у некаторых месцах пазаліваліся вадой і зрабіліся вазёрамі. На паўднёвы ўсход адгэтуль, каля Нэапольскай затокі, распасьціраецца ўраджайная Кампанская нізіна з прыгожым барвістым краявідам. У паўднёвай яе частцы знаходзіцца адзіны на ўсім Эўропэйскім контынэнце чынны вулькан Вэзуві (1301 мэтр над роўнем мора), харошая стажковая гара з густа залюдненымі адхонымі схіламі.

Мал. 15. — Гран-Сасо, найвышэйшая гара ў Апэнінах.


Мал. 15. — Гран-Сасо, найвышэйшая гара ў Апэнінах.

Верх гары ахапляецца кругавым валам, які зьяўляецца краем даўнейшага жэрала Монтэ-Сомы (на вышыні 1137 м. н. р. м.). Сучасны верх з новым жэралам утварыўся з вульканічнага попелу ў час выбуху 79 г. хрысьц. эры, калі былі зруйнованы і засыпаны вульканічным попелам даўна-латыньскія гарады Помпэя і Геркулянум (гл. мал. 16).

Ад Арно да Тыбру каля берагу Тырэнскага мора цягнецца вузкая йстужка балотных нізін. Гэта так званыя марэмы, вельмі шкодныя для здароўя з прычыны распаўсюджаных тамака малярыі і трасцы, ад якіх што-год памірае каля 15000 чалавек.