Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/33

Гэта старонка была вычытаная

——— 70 ———

Узімку амаль-што ўся Сіцылія зьяўляецца вялізным багатым полем, на якім добра ўзрастае пшаніца ды іншае збожжа. Затое ўлетку сонца выпальвае ральлю і пераварачвае яе ў голую пустыню. Толькі ў прыгор’ях і ў рэчных далінах, дзе цэлы год магчыма штучнае абвадненьне зямлі, заўсёды зелянеюць гайкі памаранцавых, алейных, цытрынных і гранатных дрэў, мігдал, фісташкі, смакоўніцы, салодкія ражкі і г. д. Нават пальмы добра ўзрастаюць па ўзьбярэжжах Сіцыліі.

Магутныя горныя масывы, вечна-яснае блакітнае неба ды вечная зеляніна дрэў на ўзьбярэжжах ствараюць такі чароўны краявід, што й сюды, як у Тырэнскае прыгор’е Апэнін, што-год зьяжджаюцца тысячы багатых людзей дзівіцца на павабную красу прыроды.

Зусім іншы выгляд маюць сярэднія часткі Сіцыліі, асабліва тыя мясцовасьці, дзе здабываюць серку, на якую вельмі багата краіна. Пыл, смурод серкі, голая глеба, якая аж патрэскалася ад гарачыні, — вось што можна ўбачыць у той няпрынаднай мясцовасьці.

Мал. 21. — Рым. Мост Эліо і замак сьв. Анёла.


Мал. 21. — Рым. Мост Эліо і замак сьв. Анёла.

У Сіцыліі жыве густое (150 чал. на 1 кв. клм.), але ня дужа заможнае насяленьне. Серка, віно, паўднёвыя плады і іншае багацьце краіны дае карысьць перш за ўсё буйным земляўласьнікам і гандляром, таго часу як сялянства жыве ў беднасьці, як і ўсюды ў Італіі.

Вельмі цяжка адбіўся на становішчы сіцылійскага пролетарыяту крызіс серкавай прамысловасьці ў апошнія дзесяцёхгодзьдзі. Даўней серка на сусьветны рынак дастаўлялася галоўным чыным з Сіцыліі, а цяпер шмат серкі пачалі здабываць у Амэрыцы. У зьвязку з гэтым сіцылійская серка