Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/34

Гэта старонка была вычытаная

——— 71 ———

не знаходзяць сабе збыту, і серкавая прамысловасьць на вострае занепадае. Яшчэ ў 1905 г. тут здабывалася 600000 тон серкі, а ў 1920 — ужо толькі 200000. З гэтай прычыны каля 20000 работнікаў на серкавых капальнях засталіся бяз працы.

Прыродныя багацьці і выгоднае географічнае палажэньне Сіцыліі ў асяродку Міжземнага мора заўсёды прынаджвалі да яе магутных суседзяў. Няма нічога дзіўнага, што з даўных часоў за Сіцылію біліся між сабой галоўныя міжземнаморскія народы: спачатку грэкі, картагенцы і латыньцы, потым маўры, гішпанцы, норманы, французы.

Мал. 22. — Нэаполь і Вэзуві.


Мал. 22. — Нэаполь і Вэзуві.

У сучасны момант Сіцыліся і большасьць дробных суседніх астравоў належаць да Італійскай дзяржавы, а Мальтыйскія астравы (Мальта, Гоцо і Коміно) на поўдзень ад Сіцыліі — да Ангельшчыны.

Галоўная морская прыстань і найвялікшае места Сіцыліі — Палермо (350 тыс. нас.), так званая «Залатая Пэрла», на паўночным захадзе вострава. Гэта прыгожы горад з найпякнейшымі ваколіцамі, з харошымі будынкамі, дзіўнымі старасьвецкімі саборамі і г. д.

Другі вялікі горад Катанія (217 тыс. нас.) ляжыць на ўсходзе вострава, на поўдзень ад Этны. Абодва гарады вывозяць збожжа, плады і віно.

Трэці значны горад краіны, — Мэсына (150000 нас.), разбураная землятрасеньнем 1908 году, — ужо пасьпела адбудавацца і бойка гандлюе дзякуючы свайму Палажэньню на Мэсынскай пратоцы насупроціў Калябрыйскага берагу.