Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/37

Гэта старонка была вычытаная

——— 74 ———

або адломкаў скал іншы раз засыпаюць даліны рэк, перагараджваюць ім дарогу і прымушаюць іх разьлівацца ў вазёры. Сьнегазвалы і абвалы інўы раз засыпаюць цэлыя вёскі разам з іх насельнікамі і жывёлай.

Усе гэтыя зьявы, а асабліва чыннасьць лёды і вады, моцна паразьядалі вярхі ды схілы Альп, пераважна там, дзе яны складаліся з мяккіх пластоў. Альпійскі краявід адзначаецца вялікай рознастайнасьцю. Высачэнныя вострыя вярхі чаргуюцца з нізкімі праходамі, выгоднымі для зносін насельнікаў абапал лежачых раўнін. Гэтым Альпы адразьняюцца ад сьценападобных Пірэнэяў і Каўказу.

Зьмена высокіх гор глыбокімі вузкімі цясьнінамі, белыя бліскучыя сьнягі, блакітныя ледавіковыя струмені, кволая зеляніна горных лугоў над цёмным зелянівам лясоў, хмурыя голыя скалы над гладкай паверхняй глыбокіх праглядных вазёр, ля якіх красуюць сады ды сьпе збожжа, — усё гэта робіць вельмі прыемнае ўражаньне і вабіць сваёю красой і прыгожасьцю.

Мал. 24. — Рывьера.


Мал. 24. — Рывьера.

Клімат Альп, як і заўсёды ў горных старонках, такі самы рознастайны, як і краявід. Пад забаронай Альпійскіх ланцугоў паўднёвыя схілы Альп, напрыклад, берагі паўднёва-альпійскіх вазёр (Гарда, Комо, Маджорэ), а таксама ўзьбярэжжа Міжземнага мора, гэтак званая Рывьера, карыстаюцца цёплым падзваротнікавым кліматам, такім, як у Сярэдняй і Паўднёвай Італіі.

Горад Ніца ў Рывьеры мае сярэднюю тэмпэратуру году +15,7° па Ц., сярэднюю ліпеня +23,9°, студзеня +8,4°.

Паўночныя прыгор’і, наадварот, маюць запраўдны заходня-эўропэйскі клімат з прахалодным летам, ня вельмі сьцюдзёнай зімой і багатымі ападкамі ўва ўсе поры году. Зіма тамака цяплейшая за беларускую, але значна халадней, чымся ў Рывьеры, а лета халаднейшае нават як у нас на Беларусі.

Сярэдняя тэмпэратура году ў Цюрыху +8,5°, сярэдняя ліпеня +18,4°, студзеня −1,6°

У замкнутых горных далінах, акружаных горамі, клімат досыць цёплы, сухі (чаму?). Розьніца між летам і зімой тамака вельмі значная.

Места Боцэн мае сяр. тэмп. году +12°, ліпеня +23°, студзеня 0°.