выя, загранічныя, чыгункавыя ды паштовыя справы знаходзяцца пад кіраўніцтвам супольнага хаўруснага ўраду. Гэты ўрад складаецца з палаты народных прадстаўнікоў, абабраных ад усяго насяленьня дзяржавы, рады паслоў (па адным ад кожнага кантону) і хаўруснай рады з старшынёй на чале, абабранай дзьвюма першымі ўстановамі. Усе мовы, веры і партыі карыстаюцца поўнай свабодай у Швайцарыі, і шмат так званых політычных злачынцаў з усіх дзяржаў Эўропы хаваецца тут ад прасьледаваньняў сваіх урадаў. Сярод дзяржаў Заходняй Эўропы Швайцарская рэспубліка зьяўляецца найболей дэмократычнай. Важнымі асаблівасьцямі яе констытуцыі зьяўляюцца: усенароднае галасаваньне галоўных законаў і права ўсіх грамадзян падаваць свае законапроэкты за належнай колькасьцю подпісаў на разгляд законадаучай установы (парлямэнту).
Асьвета ў Швайцарыі стаіць вельмі высока. Няпісьменых бязмаль-што зусім няма; для вышэйшай адукацыі існуе аж 7 унівэрсытэтаў, у якіх навучаецца між іншым шмат чужаземцаў. У Швайцарскіх Альпах мала прыгоднай для гаспадаркі зямлі, а дзеля таго гушчыня залюдненьня тут невялікая (каля 50 ч. на кв. клм., а месцам толькі 15). Народ жыве небагата, але вольна, адзначаецца сумленнасьцю, працаздольнасьцю і чыстатой старасьвецкіх поглядаў і звычаяў. На поўдні краіны жывуць італійцы, на паўднёвым усходзе захавалася старадаўная рэтороманская мова, на поўначы - нямецкая. Аднак усе швайцарцы адчуваюць сябе грамадзянамі аднэй дзяржавы і ня імкнуцца да злучэньня з суседнімі аднамоўнымі вялікімі дзяржавамі.
Як і паўсюды ў Альпах, галоўным заняткам люднасьці краіны зьяўляецца гадоўля малочнага быдла. Па багатых горных лугох скаціна знаходзіць найлепшую спажыву ў працягу ўсёй вясны, лета і восені; узімку яе