Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/47

Гэта старонка была вычытаная

значныя ўраджаі збожжа. Калісь краіну пакрывалі густыя мяшаныя лясы, але даўно ўжо большую частку іх павысякалі ды ўзаралі. Спачатку сеялі шмат жыта, аўсу, ячменю, пшаніцы ды іншага збожжа, але потым завялі шматпалёўку і цяпер большую частку ральлі засяваюць кармавымі травамі ды корань-плодамі. Свайго збожжа цяпер не хапае, але затое сяляне маюць шмат корму для жывёлы, гадоўля якой зьяўляецца адным з галоўных заняткаў.

За дапамогай моцна разьвітай сельска-гаспадарчай коопэрацыі сяляне вырабляюць свае тавары на падставе прынцыпу падзелу працы. Дзякуючы гэтаму продукцыйнасьць сельскай гаспадаркі на Швайцарскім узгор'і многа большая, як у іншых краёх Эўропы.


Малюнак


Па берагох швайцарскіх вазёр многа садоў і вінаградняў, а па местах існуе шмат фабрык, якія замест апалу карыстаюцца сілай горных рэк. З даўных часоў на Швайцарскім узгор'і, як і ў Юрскай краіне, красуюць саматужныя промыслы, асабліва выраб гадзіньнікаў. У цяперашнія часы аднак фабрычная прамысловасьць мае значна большую вагу, як саматужніцтва. Можна сказаць, што Швайцарскае ўзгор'е належыць да вельмі прамысловых краёў сьвету. Сярод мясцовых фабрык пераважваюць буйныя з вялікім лікам работнікаў.

Гэта дапамагае работнікам гуртавацца дзеля супольнага змаганьня за свае інтарэсы. Забастоўкі работнікаў дзеля павя-